Хіты YMCA вазьміце ў вандроўку
Некалькі дзясяткаў самых цёплых і папулярных песень, якія сталі хітамі летнікаў YMCA Беларусь, надрукуюць у зборніку. Беларуска- і рускамоўныя тэксты змесцяць не толькі на кірыліцы, але і на лацінцы. Так зробяць спецыяльна для замежных сяброў. Магчыма, будуць песні на англійскай, нямецкай, іншай мове. Да тэкстаў дададуць гітарныя акорды.