Песні, віншаванні, рушнікі і бульбяная бабка: у Панямонцах святкавалі ўсёй вёскай

Свята вёскі “Куточак, сэрцу дарагі” правялі ў Панямонцах. Песні і шчырыя віншаванні прагучалі на беразе Нёмана ў двары моладзевага цэнтра YMCA Беларусі (грамадскай арганізацыі “Хрысціянская садружнасць дарослых і маладых”).

Круглы стол з ідэямі для Панямонцаў

Моладзевы цэнтр “Панямонцы” YMCA Беларусі можа стаць пляцоўкай для правядзення летнікаў, мастацкіх пленэраў, фестываляў ды іншых мерапрыемстваў. Перспектывы супрацоўніцтва па новых кірунках абмеркавалі ўдзельнікі круглага стала, які прайшоў у вёсцы Панямонцы Лідскага раёна.

Каляды ў Панямонцах: вяртанне ў дзяцінства, містыка продкаў і энергетычны абмен

З Каляднай зоркай, спевамі ды пажаданнямі здароўя і дарабыту завіталі ў хаты жыхароў вёскі Панямонцы Лідскага раёна валанцёры YMCA Беларусі. Яны падарылі цяпло сваіх сэрцаў і нашчадравалі шмат прысмакаў.

Узгадаць усё: топ-20 падзей 2017 года

Каля 60 публікацый на сайце YMCA Беларусі адлюстравалі дзейнасць валанцёраў і лідэраў арганізацыі ў 2017 годзе. І гэта значыць, што ў сярэднім раз на тыдзень ці нават часцей гэтыя маладыя людзі ўдзельнічалі ў акцыях, семінарах, трэнінгах і летніках у рэгіёнах Беларусі і замежжы, атрымліваюць карысныя веды і яркія эмоцыі. Узгадаем […дальше…]

Канцэрт у Панямонцах

Канцэрт для жыхароў Панямонцаў прайшоў у аднайменным моладзевым цэнтры YMCA Беларусі. А ўлетку на тым жа месцы, на беразе Нёмана плануюць правесці свята вёскі.