На першым пасяджэнні Савета абмеркавалі планы на 2018 год

Першае пасяджэнне новага Савета грамадскай арганізацыі “Хрысціянская садружнасць дарослых і маладых” (YMCA Беларусі) прайшло ў Валожыне. Яго ўдзельнікі зацвердзілі план правядзення летнікаў, семінараў і трэнінгаў, супрацоўніцтва ў межах міжнародных праектаў, абмеркавалі іншыя пытанні.

Летнікі, фестываль і новы старшыня

Як зрабіць бліжэйшы летнікава-фестывальны сезон у моладзевым цэнтры Панямонцы максімальна яркім і карысным? Гэтыя ды іншыя пытанні абмеркавалі на пасяджэнні Нацыяльнага савета  грамадскай арганізацыі “Хрысціянская садружнасць дарослых і маладых” (YMCA Беларусь).