У Швейцарыі адшукалі “Папараць-кветку”
Купальскае свята са спевамі, танцамі, майстар-класамі, квэстам і пачастункамі зладзілі валанцёры YMCA Беларусь і Асацыяцыі беларусаў у Швейцарыі каля Берна. Свята прайшло на беразе ракі Аарэ каля сталіцы Швейцарыі. На Купалле прыехалі больш за 60 гасцей. Сярод іх каля чвэрці — дзеці. Спазнаць таямніцы беларускага Купалля вырашылі прадстаўнікі сямі нацыянальнасцей.