У новых уМовах

Пандэмія і самаізаляцыя спарадзілі новую хвалю цікавасці да вывучэння замежных моў. Лідэры YMCA Брэста і Мінска перавялі сустрэчы ў анлайн і дапамагаюць засвоіць анлійскую, нямецкую, іспанскую і польскую мовы.

У Брэсце заняткі па нямецкай мове праводзіць валанцёрка з Германіі Раберта, якая па праграме моладзевага абмену прыехала Беларусь. Каардынатар курсаў англійскай – адзін з лідэраў мясцовага YMCA Глеб Папшаў.

– Акцэнт раблю на размоўную практыку. Любімы фармат – гульні, дыялогі і песні, – распавядае Глеб. – Чаму гэтым займаюся? Захацелася паказаць, што вывучэнне замежных моў можа быць цікавым і захапляльным. І калі бачу, што ўдзельнікам заняткаў падабаецца, яны актыўныя – значыць, раблю правільна, гэта поспех.

Глеб раіць іншым таксама паспытаць свае сілы ў правядзенні заняткаў. І дзеліцца лайфхакамі: з тымі, хто толькі пачынае вывучаць, найлеш падыйдуць гульні, а з больш дасведчанымі – дыскусіі на цікавыя тэмы. Варта правакаваць людзей на эмоцыі, знаёміцца адзін з адным і усміхацца.

У Мінскім аддзяленні YMCA, як і ў Брэсцкім, заняткі па вывучэнню замежных моў – шматгадовая традыцыя. Змяняюцца мовы, выкладчыкі і фармат, але сустрэчы працягваюцца. Апошнім часам у Мінскім эстафету пераняла Дарына Швядоўская. Сустрэчы праходзяць у анлайне, з запрашэннем носьбітаў пэўных моў.

– Я шукаю вядучых сярод маіх знаёмых. Некаторыя заняткі па польскай мове вяду сама, падбіраю тэмы, заданні, цікавыя формы для людзей з розным узроўнем падрыхтоўкі, – тлумачыць Дарына.

Пераход у анлайн-фармат не выклікаў у яе значных складанасцей. Канешне, у дыстанцыйных заняткаў ёсць пэўныя недахопы, абмежаванні. Але Дар’я да іх прызвычаілася. Яна жыве ў Польшчы, працуе лагапедам-дэфектолагам, і сустрэчы адбываюцца не толькі ў афлайне, але і анлайне.

У лідэраў YMCA Мінск ёсць ідэі праводзіць заняткі па вывучэнню таксама іншых замежных моў (напрыклад, італьянскай, нямецкай, англійскай, іўрыту, а непасрэдна для дзяцей – польскай). Вырашылі ладзіць анлайн-сустрэчы і для аматараў беларускай мовы.

Руслан Ананьеў

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.