Каляды па-мюнхенску з беларускімі шкарпэткамі, бабром і паштоўкамі

Народныя традыцыі краіны і хэндмэйд-вырабы прэзнентавалі прадстаўнікі YMCA Беларусі на калядным кірмашы ў нямецкім Мюнхене.

Традыцыйны кірмаш прайшоў па ініцыятыве YMCA Мюнхена. Святочныя “падворкі” размясціліся ў будынку, яким валодае гэтая арганізацыя, а таксама на вуліцы. За некалькі дзён мноства наведвальнікаў падзівіліся на вырабы ручной працы, пачаставаліся ласункамі, знайшлі падарункі для родных і знаёмых, пазнаёміліся з цікавымі людзьмі.

— На нашым “падворку” мы таксама паспрабавалі перадасць каларыт Беларусі, асаблівасці нашых традыцый, культуры, — распавядае старшыня YMCA Брэста Вольга Крусь. — Накрылі сталы хусткамі, пасадзілі мяккую цацку — бабра ў саламяным капялюшы, упрыгожаным у нацыянальным стылі. На сталах і паліцах размясцілі вязаныя шкарпэткі, кубкі, паштоўкі, вырабы скраббукінгу, іншае.

Прадстаўнікі YMCA Беларусі ў такім мюнхенскім кірмашы ўдзельнічалі і ў мінулыя гады. Сёлетні візіт быў чацвёртым. Таму і пытанняў аб дзейнасці YMCA  ў Беларусі і непасрэдна ў Брэсце было значна менш, чым дагэтуль. Тым не менш, людзі цікавіліся асаблівасцямі нацыянальнай культуры і традыцый, распытвалі пра магчымасць валанцёрства ў Беларусі і рэалізацыі супольных праектаў.

Кантакты YMCA Беларусі з нямецкімі партнёрамі паспяхова развіваюцца на працягу многіх гадоў. Напрыклад, госці з Германіі ўдзельнічалі ў фестывалі і працоўным летніку ў Панямонцах.

Руслан Ананьеў

Фота https://vk.com/ymcabrest  

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.