З майстэрствам эфектыўнага кіравання грамадскай арганізацыяй пазнаёміліся лідэры YMCA Маладзечна.
Трэнінг для іх правялі старшыня нацыянальнага савета YMCA Беларусь Крысціна Мірсалімава і генеральны сакратар арганізацыі Аляксандр Драчук. Яны пазнаёмілі з прынцыпамі справаводства ў грамадскай арганізацыі, механізмамі прыняцця рашэнняў на нацыянальным узроўні і прававым полем дзейнасці лакальных аддзяленняў, закранулі іншыя важныя пытанні.
— Мы разлічваем, што па выніках сустрэчы дзейнасць YMCA Маладзечна стане яшчэ больш эфектыўнай, палепшыцца ўзаемадзеянне актыўных людзей рознага узросту, з розным жыццёвым і прафесійным досведам, — адзначыў Аляксандр Драчук.
Аналагічныя трэнінгі у далейшым, як выказаў меркаванне Аляксандр Драчук, могуць прайсці таксама ў іншых лакальных аддзяленнях YMCA Беларусь. Такія сустрэчы здольныя стаць дадатковым стымулам да развіцця рэгіянальных структур. Месца правядзення наступных трэнінгаў па майстэрству кіравання арганізацыяй будзе залежыць у першую чаргу ад зацікаўленнасці прадстаўнікоў пэўных лакальных аддзяленняў.
Руслан Ананьеў
Фота Аляксандра Драчука