Як зрабіць бліжэйшы летнікава-фестывальны сезон у моладзевым цэнтры Панямонцы максімальна яркім і карысным? Гэтыя ды іншыя пытанні абмеркавалі на пасяджэнні Нацыяльнага савета грамадскай арганізацыі “Хрысціянская садружнасць дарослых і маладых” (YMCA Беларусь).
— На сустрэчы ў Валожыне мы прааналізавалі вынікі дзейнасці за папярэднія месяцы і вызначылі прыярытэты на перспектыву, — паведаміў генеральны сакратар арганізацыі Аляксандр Драчук. — Напрыклад, у чэрвені-жніўні мы правядзем тры летнікі і сямейны фестываль “Разам”. Працягнецца абнаўленне моладзевага цэнтра ў вёсцы Панямонцы Лідскага раёна.
Акрамя таго прадстаўнікі розных рэгіёнаў краіны выказалі прапановы аб тым, як дапамагчы развіццю лакальных аддзяленняў арганізацыі. Гутарка зайшла і пра канферэнцыю, якую запланавалі на пачатак кастрычніка. На гэтым сходзе, які склікаецца раз у два гады, прайдуць выбары ў Нацыянальны савет і старшыні арганізацыі.
Руслан Ананьеў