Беларускія аматары тэнсінгу паўдзельнічалі ў “Innovation Сamp2016”, што адбылося ў невялікім мястэчку Эбнат-Каппэль недалека ад Цюрыху.
Каб ўзбагаціць свае веды, прыехалі 70 актывістаў YMCA з 23 краін свету,у тым ліку з Аўстралii, Камеруна, Егiпта. Дэлегатамі YMCA Беларусь сталі Сяргей Бекіш з Валожына ды Ірына Бурбліс з Брэста.
Знаемства ўсiх удзельнiкаў памiж сабой пачалося з квэст-экскурсii па горадзе. Маладыя лiдэры разбiлiся на каманды так, каб правесцi час з прадстаўнiкамi iншых краiн. Такiм чынам, з самага пачатку стварылася сяброўская атмасфера. А ў самiм квэсце перамаглi ўсе, бо пабачылi самыя адметныя куткi Цюрыху.
Удзельнiкi “Innovation Сamp2016” мелi магчымасць абраць адзiн з чатырох курсаў на наступныя тры днi. Першая група працавала над фiнансавымi пытаннямi дзейнасцi YMCA, вывучала асаблiвасцi фiнансавання розных праэктаў.
Другiм напрамкам была праца моладзевага парламенту. Яе ўдзельнiкi высвятлялi, што трэба для арганiзацыi параламенту ў розных краiнах, як дапамагчы падлеткам рэалiзаваць сябе ў гэтым напарамку.
У трэцяй групе трэнер пазнаёмiў маладых лiдэраў з паслядоўнасцю стварэння новых праэктаў. Вынiкам работы гэтай групы была прэзентацыя самастойна зробленага вiдэаролiка па праблемах глабальнага пацяплення.
Удзельнiкi з Беларусi займалiся ў групе тэнсiнгу. Трэнеры з Германii i Нарвегii распавялi пра спецыфiку гэтага напрамку. У ходзе трэнiнгу ўдзельнiкi дзялiлiся праблемамi тэнсiнгу ў сваiх краiнах i разам абмеркавалi варыянты паляпшэння сiтуацыi. А ў апошнi дзень парадавалi ўсiх астатнiх развучанай песняй.
Памiж сесiямi ўсе ўдзельнiкi “Innovation Camp” з задавальненнем дзялiлiся адзiн з адным сваiмi ўраджаннямi ад курсаў, цiкавымi звесткамi аб сваiх краiнах, гiсторыi, культуры i традыцыях.
Акрамя заняткаў трэнеры лагеру падрыхтавалi шмат цiкавых мерапрыемстваў. У першы дзень адбыўся паход у горы. Маршрут пралягаў па прадгор’ю Альп, сярод цудоўных краявiдаў. Тэмп падарожжа задавалi скаўты, але кожны ўдзельнiк меў магчымасць рухацца ў сваiм тэмпе.
Другi дзень завершыўся лагерным вогнiшчам са спевамi пад гiтару, а фiналам ўсяго курсу была iнтэрнацыянальная вечарына з традыцыйнымi для розных культур прысмакамi, гульнямi, танцамii спевамi. Амаль усе ўдзельнiкi “Innovation Сamp2016” былi апрануты ў адзенне з нацыянальнымi элементамi цi традыцыйныя строi.
Варта адзначыць, што гэты “Innovation Сamp” праводзiўся ўпершыню,але якасць мерапрыемства i зацiкаўленасць ўдзельнiкаў дае надзею, што ён стане добрай штогадовай традыцыяй. Гэта сапраўды моцны трэнiнг для паляпшэння ўменняў кантактаваць з людзьмi з розных краiн, вялiкi стымул для актыўнай працы ў сваiх лакальных арганiзацыях YMCA.