На Налібоцкім велапрабегу распавялі пра Панямонцы

Праехалі 22 кіламетры на веласіпедзе па Налібоцкай пушчы і распавялі пра развіццё Моладзевага цэнтра “Панямонцы” валанцёры некалькіх лакальных аддзяленняў YMCA Беларусь (грамадскай арганізацыі “Хрысціянская садружнасць дарослых і маладых”).

%d0%b2%d0%b5%d0%bb%d0%be-%d1%81%d1%82%d0%b0%d1%80%d1%82

Больш за 400 ўдзельнікаў з розных краін, у тым ліку некаторыя беларускія міністры, праехалі ў Валожынскім раёне па ландшафтным заказніку “Налібоцкі”. Такім велапрабегам яны імкнуліся прыцягнуць увагу да экалагічных праблем краіныі, перспектыў развіцця аграэкатурызму і да мэтаў устойлівага развіцця, прынятых ААН.

%d0%b2%d0%b5%d0%bb%d0%be-%d0%b3%d0%bb%d0%b0%d0%b2%d0%bd%d0%be%d0%b5

— Надвор’е было спрыяльным, — падзялілася ўражаннямі адна з лідэраў YMCA Мінск Анастасія Навіцкая. — Без дажджу і не халодна. Напэўна таму 22 кіламетры ўдзельнікі акцыі праехалі хутка.

%d0%b2%d0%b5%d0%bb%d0%be-%d0%bd%d0%b0%d1%81%d1%82%d1%8f

У вялікім пелатоне былі два яе пляменнікі. Па словах Насці, на фінішы яна ім нават пазайздросціла. Праехаць па прыгожых мясцінах ды яшчэ атрымаць памятныя сувеніры — гэта вельмі прыемна. Тым больш, што акцыю зладзілі на высокім узроўні.

— Ехалі вялікай суполкай, наперадзе шлях пракладала машына ДАІ, — распавёў яшчэ адзін веласіпедыст, валанцёр YMCA Маладзечна Яўгеній Марушка.

%d0%b2%d0%b5%d0%bb%d0%be-%d0%b6%d1%8d%d0%bd%d1%8f

Часткова маршрут пралягаў па асфальтаванай дарозе, удакладніў ён. Але былі і адрэзкі, на якіх давялося ехаць па пяску і прыкладаць дадатковыя намаганні. Тым не менш, Яўгеній не лічыць, што велавандроўка была цяжкай. Раней яму за дзень даводзілася праязджаць і па 80 кіламетраў.

Падчас акцыі адбыліся прэзентацыі сацыяльных, экалагічных, культурных ды іншых праектаў. Валанцёры YMCA Беларусь ля свайго стэнда распавялі аб развіцці Моладзевага цэнтра “Панямонцы” ў аднайменнай вёсцы Лідскага раёна, летніках, фестывалях, семінарах, якія там ладзяцца.

%d0%b2%d0%b5%d0%bb%d0%be-%d0%bf%d0%be%d0%bd%d0%b5%d0%bc%d0%be%d0%bd%d1%86%d1%8b

Акрамя велапрабегу ў гэты дзень у Налібоцкай пушчы адбыліся водныя паходы, вандроўкі-экскурсіі пешшу, канцэрт.

Вялікая акцыя прайшла па ініцыятыве ПРААН і прадстаўнікоў Еўрасаюза ў Беларусі. Яе падтрымалі Глабальны экалагічны фонд, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі, іншыя дзяржаўныя, грамадскія і бізнес-структуры.

Руслан Ананьеў

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.