Валанцёры ў Панямонцах працягнулі рамонтна-йогавы сезон

Больш за дваццаць валанцёраў з розных куткоў Беларусі ў Моладзевым цэнтры на беразе Нёмана працягнулі рамонт былой вясковай школ і знайшлі час для вясёлых гульняў і філасофскіх разваг.

yehX8uCoRn4

Валанцёрскі дэсант, які высадзіўся ў Панямонцах у апошнія выходныя вясны, стаў за сёлетні сезон самым масавым і прадуктыўным.

группа

˜ Валанцёры прыбралі падворак, рнопнеслі старыя дошкі і цэглу,  распавёў лідэр YMCA Маладзечна Дзмітрый Ваховіч (Дзіп). — Акрамя таго, вызвалілі вялікі пакой ад будаўнічага смецця, пачысцілі і выклалі цэнтральнае вогнішча. Хлопцы выкапалі траншэю для электрычных камунікацый. Дзяўчаты натузалі тры кіло старых цвікоў. Будаўнікі тым часам перакрывалі дах, займаліся ўнутраным аздабленнем пакояў.Дип-портрет

Па яго словах, ужо стала традыцыяй, што Панямонцы збіраюць шчырых, вясёлых людзей.

 На гэты раз хапіла часу і на тое, каб адкрыць купальны сезон, выпрабаваць пліту адноўленай печы,  дадаў Дзіп.  Было прыемна і пасядзець ля вогнішча, паразважаць на розныя тэмы.USymvCJZOKs

Па словах валанцёркі з Бярэсця Вольгі Хведчэні, Памямонцы маюць пэўную таемную прывабнасць. У іх хочацца вяртацца зноўку і зноўку.

 Мы плённа папрацавалі, смачна паелі, пазнаёміліся з цікавымі людзьмі, падзяліліся карысным досведам,  расказала аб уражаннях Вольга.  Мне асабліва спадабаліся заняткі йогай. Яны падсілкавалі цела і напоўнілі спакоем душу.йога

Працоўны дэсант ўзмацнілі ўдзельнікі нацыянальнага савета YMCA Беларусь. Яны не толькі абмеркавалі пытанні, важныя для арганізацыі, але і прыклалі свае рукі да аднаўлення Моладзевага цэнтра ў Панямонцах.

0p-vYjOGZkA

Аднымі з першых адчуць важнасць пераменаў змогуць 50 школьнікаў Лідскага раёна. З 15 па 21 чэрвеня ў Моладзевым цэнтры яны будуць вучыцца, весяліцца, знаёміцца адзін з адным, прапаноўваць ідэі і рэалізоўваць іх.

4SWMmwNFRmM

Напрыканцы ліпеня Панямонцы ізноў напоўняцца гулам энергічных галасоў. На на базе Моладзевага цэнтра пройдзе нацыянальны летнік «Панямонцы-2016». Яго ўдзельнікамі стануць валанцёры з розных куткоў Беларусі.

Руслан Ананьеў

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.