Прадстаўніца YМСА Бабруйск стала прызёрам Адкрытага першынства Беларусі па турысцка-прыкладным шматбор’і.
Малады лідэр YМСА Бабруйск Аляксандра Юрэвіч ў складзе юніёрскай каманды Мінска заняла на турніры другое месца — ўзяла срэбра. За перамогу змагалі некалькі соцень чалавек па трох узроставых групах. Спаборніцтвы праходзілі ў сталічным парку імя Горкага і ў Мінскім раёне.
— У нашай камандзе была я і тры хлопцы, — патлумачыла Аляксандра. Нам належала прайсці некалькі этапаў, ў тым ліку кароткую асабістую, а таксама кароткую і доўгую камандную.
Па яе словах, для перамогі адных фізічных сіл недастаткова. Акрамя гэтага, трэба ўмець правільна арыентаваца на мясцовасці, ладзіць вяровачныя пераправы, карыстацца імі.
Аляксандра вучыцца на трэнера па спартыўнаму арыентаванню на першым курсе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры. Вывучаць арыентаванне пачала сем-восем гадоў таму на заняткаў ў YМСА Бабруйск, а трохі пазней зацікавілася і тэхнікай пешаходнага турызму.
— Канешне, такія заняткі патрабуюць фізічных сіл. Не кожная дзяўчына на такое здольная, — пагаджаецца Аляксандра. — Але разам з напружанымі трэніроўкамі ты атрымліваеш шмат станоўчых эмоцый, знаёмішся з цікавымі людзьм, адчуваеш спартыўны азарт.
Падабаецца Аляксандры і дзяліцца сваім досведам з меншымі па ўзросту ўдзельнікамі YМСА Бабруйск. Напрыклад, напрыканцы ліпеня ў якасці маладога лідэра возьме ўдзел ў скаўцкім летніку.
Руслан Ананьеў