The 11-13th of December in Volozhin was held the second session of Training for trainers YMCA Belarus. The focus was on issues such as human rights, gender relations and the protection of children. Participants have prepared their homework, they have collected the information necessary to carry out educational activities on the given topics, thet prepared a plan of the seminar, picking methods. Next it planned a more detailed study and preparation of the planning seminars and its practical implementation.
Сакрэты паспяховага правядзення адукацыйных мерапрыемстваў для падлеткаў і моладзі вывучылі ўдзельнікі трэнінгу для трэнераў, які прайшоў у Валожыне 11-13 снежня 2015 года. Асаблівую ўвагу прадстаўнікі розных лакальных аддзяленняў YMCA Беларусь звярнулі на тэмы правоў чалавека, гендерных адносін, абароны дзяцей.
— Мне было цікава пазнаёміцца з некаторымі парадамі па правядзенню трэнінгу, праверыць іх на практыцы, – падзялілася ўражаннямі прадстаўніца YMCA Мінск Вераніка Садоўнікава.
Як распрацаваць лагічную і эфектыўную праграму трэнінгу і эфектыўна данесці інфармацыю, якіх тыповых памылак пазбягаць, што рабіць з “цяжкімі” ўдзельнікамі адукацыйных мерапрыемстваў – гэта ды іншае выклікала шмат пытанняў, гарачых дыскусій, абмеркаванняў.
— Я імкнуўся максімальна проста і падрабязна расказаць аб правах чалавека, механізмах іх адстойвання ў Беларусі, асноўных падыходах да выкладання гэтых пытанняў падлеткам і моладзі, – распавёў трэнер, юрыст і выкладчык Ігар Кузьмініч.
Па яго словах, правы чалавек – быццам жывы арганізм, які і сёння працягвае развівацца. Таму ўзнікае шмат дыскусійных пытанняў. І ўдзельнікі трэнінга ў Валожыне прынялі актыўны удзел у іх абмеркаванні.
— Сустрэча ў Валожыне стала другім этапам падрыхтоўкі трэнераў YMCA Беларусь, – расказала каардынатар праекта Вольга Лукіна. – Дагэтуль удзельнікі пазнаёміліся з асновамі трэнерскага майстэрства, вызначылі тэмы будучых адукацыйных мерапрыемстваў, якія будуць праводзіць. Зацікавіліся, у прыватнасці, пытаннямі абароны дзяцей, інтэграцыі інвалідаў у грамадства, роўнапраўных адносін мужчын і жанчын.
Удзельнікі праекта выканалі хатняе заданне – сабралі інфармацыю, неабходную для правядзення адукацыйных мерапрыемстваў па выбраных тэмах, склалі папярэдні план трэнінга, падабралі метады. У далейшым плануецца разгледзець гэтыя напрацоўки больш дэталёва, падрыхтавацца да практычнай рэалізацыі – правядзення тэматычных трэнінгаў для падлеткаў і моладзі.
Руслан Ананьеў http://ymcaminsk.by/