“Шынадэмантаж” па-Панямонску сагрэлі печкай

The volunteers from YMCA Belarus arrived to the village Ponemontsy, which houses now the youth center of YMCA and in which this year were organized camp and festival, to close the summer season and to clean up the house and yard. Despite the rain and the coolness of autumn, they had a lot to do. After work in the evening they had teatime, talked and played games.

Dmitry Vakhovich (YMCA Molodechno): The warm season ended and we are already discussing plans for the next year. We continue the renovation of the building and will create the base for the active development of our Center. We are very happy that the volunteers from all parts of Belarus come to Ponemontsy to help in the improvement of the house and yard. A big thanks to them for that! Since they are interested in it, then I think our center has good prospects.

Понемонцы. Рабочая группа.Руплівай працай насуперак дажджу закрылі сезон у Панямонцах валанцёры чатырох лакальных аддзяленняў YMCA Беларусь.

На два дні ў вёску Панямонцы Лідскага раёна, дзе на базе будынку былой школы прадстаўнікі YMCA Беларусь ствараюць моладзевы цэнтр, прыехалі валанцёры з Маладзечна, Мінску, Брэста, Віцебску. За кароткі тэрмін, нягледзячы на халодныя “слёзы” восені, яны паспелі шмат чаго зрабіць.

Нарэшце выкапалі з зямлі вялізныя шыны, якія раней ляжалі ля нашага будынку, псавалі выгляд падворка і перашкаджалі хадзіць, – распавяла Вольга Хведчэня з Брэста. – Акрамя таго выкасілі траву, праверылі печкі, перабралі і акуратна склалі кухонны посуд, пачалі рамонт сцяны аднаго з пакояў.

Увечары запалілі дровы ў печцы, выпілі гарачай гарбаты і сагрэлі адзін аднаго вясёлымі гульнямі і шчырымі размовамі.

Гэта было проста цудоўна! – падзялілася ўражаннямі Катр Лаўрыновіч з Мінску. – Панямонцы, восень, дождж, печка і ўсе мы – шчаслівыя людзі.

Моладзевы цэнтр YMCA Беларусь у Панямонцах размешчаны ў маляўнічым месцы на самым беразе Нёмана. Улетку 2015 года яго будынку, ўзвядзненне якога пачалі яшчэ 100 гадоў таму, нібыта падарылі другое жыццё. У Панямонцах прайшоў 10-дзённы скаўцкі летнік. Яго ўдзельнікі не толькі паспыталі свае таленты ў адукацыйных і спартыўных мерапрыемствах, але і заняліся рамонтам вялізнага аднапавярховага будынку, добраўпарадкавалі прылеглую тэрыторыю. Зайшоўся час і на гульні, купанне ў рацэ, песні пад гітару ля вогнішча.

Шмат незабыўных эмоцый падарыў і музычна-адукацыйны фестываль “Разам”, які прайшоў адразу пасля летніку. Гэты фэст быў прысвечаны 15-годдзю дзейнасці YMCA Беларусь (афіцыйная назва – грамадскае аб’яднанне “Хрысціянская садружнасць дарослых і маладых”). Але насамрэч ён стаў вялікім святам і для жыхароў Панямонцаў, а таксама суседніх вёсак.

Цёплы сезон скончыўся, а мы ўжо абмяркоўваем планы на год наступны, – прызнаўся Дзмітрый Ваховіч з Маладзечна. – Працягнем рамонт будынку. Будзем яго адраджаць, ствараць базу для актыўнага развіцця моладзевага цэнтра. Вельмі радасна, што валанцёры з розных куткоў Беларусі знаходзяць час і прыязджаюць папрацаваць у Панямонцы. Вялікі ім за гэта дзякуй! Калі ёсць такая зацікаўленасць – напэўна, у моладзевага цэнтра ў Панямонцах ёсць добрая перспектыва.

Руслан Ананьеў ymcaminsk.by

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.