The 19th of September the volunteers of YMCA-Minsk organized an action «Open Minsk». The event included a seminar about the program of EVS (coach — Olga Khvedchenya from YMCA-Brest), and the game city-quest, during which participants were able to explore the beautiful Minsk. After the event participants drank tea with sweets and shared their impressions.
Удзельнікі “Адкрытага Мінска-2015” за дзень здзейснілі ўяўнаю стажыроўку ў краінах Еўрасаюза і раскрылі таямніцы сталіцы падчас “фірмовага” сіці-квэста.
Для прадстаўнікоў Мінска, Брэста, Валожына ды іншых гарадоў 19 верасня стаў днём яскравых адкрыццяў. Такія незабыўныя ўражанні яны атрымалі падчас акцыі “Адкрыты Мінск”, арганізаванай валанцёрамі сталічнай суполкі YMCA.
У кожнага жыхара Беларусі ва ўзросце ад 17 да 30 год ёсць магчымасць цэлы год пражыць ў адной з краін Еўрсаюза. Выканаць за гэты час шмат валанцёрскай працы і набыць каштоўны досвед, натхніцца на актыўную і цікавую далейшую дзейнасць. Такую магчымасць адкрывае для маладых беларусаў праект Еўрапейскай валанцёрскай службы (ЕВС). Аб міфах і праўдзе, звязаных з гэтаў праграмай, распавяла Вольга Хведчэня з YMCA Брэст. Семінар прайшоў у сталічным цэнтры дадатковай адукацыі школьнікаў і моладзі “Светач”.
— Я на працягу дванаццаць месяцаў жыла і валанцёрыла ў Германіі, – адзначыла Вольга. – Вырашыла штосьці змяніць у сваім лёсе і адправілася ў замежжа па праграме ЕВС. Гэты валанцёрскі год перавярнуў мой светапогляд. І я хачу, каб і многія іншыя маладыя беларусы, якія дагэтуль нічога не ведалі пра такую магчымасць, скарысталі яе.
Пасля семінару ўдзельнікі “Адкрытага Мінска-2015” стартавалі ў сіці-квэсце. Сфатаграфавацца з правадніком пасажырскага вагона на станцыі Мінск-Пасажырскі, адшукаць Дзеда Талаша, вырашыць рэбус. Пералічыць металічныя часткі агароджы вялізнага маста, напісаць верш – гэтыя ды іншыя заданні мусілі выканаць ўдзельнікі квэсту, каб прыйсці на фініш першымі, апярэдзіць прадстаўнікоў каманды-суперніцы.
— Мы імкнуліся расказаць штосьці новае, цікавае аб Мінску, ператварыць гэта ў захаплялную гульню, – патлумачыў адзін з арганізатараў квэсту Аляксандр Трушнікаў. – Да гэтага рыхтаваўся на працягу двух тыдняў. Трэба было распрацаваць маршрут, прыдумаць заданні, стварыць “фірмовыя” бэджы для ўдзельнікаў, такія ж адметныя шакаладкі і значкі для пераможцаў. Я вельмі ўдзячны Аляксандру Рагуліну і Ягору Пацу за вялікую дапамогу пры падрыхтоўцы і правядзенні нашага сіці-квэста.
Падчас квэсту давялося шмат рухацца, некалькі разоў на метро дабірацца ў розныя кропкі сталіцы. Тым не менш ніхто не сышоў з дыстанцыі. Усе выпрабаванні паспяхова адолела і Вольга Валасатава, якая прыкладна праз месяц разлічвае нарадзіць дзіця.
— Канешне, было цяжкавата, – прызналася яна. – Але у хаце сядзець сумна. Да таго ж вельсмі хацелася паўдзельнічаць у квэсце. Яго арганізатары зрабілі ўсё на высокім ўзроўні. “Фірмовыя” канверты з заданнямі, такія ж налепкі, каляровыя малюнкі на асфальце на старце і фінішы — ўсё гэта было стыльна і запамінальна.
Пасля квэсту яго ўдзельнікі падмацавалі яркія ўражанні гарачай гарбатай з тортам і печывам. У цёплай кампаніі яны даведаліся аб асноўных кірунках дзейнасці YMCA Мінск, абмеркавалі асаблівасці правядзення наступных сумесных мерапрыемстваў.
— Падчас акцыі “Адкрыты Мінск-2015” мы не толькі весела і карысна правялі час, але і пазнаёміліся з новымі актыўнымі людзьмі, – распавяла старшыня YMCA Мінск Юлія Камяк. – Валанцёры нашай сталічнай суполкі рэгулярна праводзяць заняткі школы англійскай мовы. Мы збіраемся разам займацца зумбай і скаўтынгам. Сярод нашых планаў на бліжэйшыя тры месяцы – паездка валанцёрай ў моладзевы цэнтр у Панямонцах Лідскага раёна, паход да найвышэйшай кропкі Беларусі, правядзенне дабрачынннай акцыі “Калядныя паштоўкі”, значнае абнаўленне нашага сайта.
Руслан Ананьеў http://ymcaminsk.by/