Брэсцкія школьнікі правялі трэнінгі для настаўнікаў

Брэсцкія школьнікі правялі трэнінгі для настаўнікаўКаля 30 мультыплікатараў (вядучых трэнінгаў) падрыхтавалі ў брэсцкіх школах прадстаўнікі мясцовага аддзялення грамадскай арганізацыі “Хрысціянская садружнасць дарослых і маладых”. Гэтыя школьнікі з дзевятых і дзесятых класаў правялі заняткі па здаровым ладзе жыцця для аднагодак, а таксама для студэнтаў і настаўнікаў.

Першых мультыплікатаў, тых, хто павінен быў мультыплікаваць, гэта значыць перадаваць атрыманыя веды, мы сёлета падрыхтавалі ў брэсцкай сярэдняй школе №10, — распавяла старшыня савета брэсцкай суполкі “ХСВМ” Вольга Крусь. – На двухдзённым семінары ім падрабязна расказалі, што такое спайсы, якую небяспеку яны нясуць. Акрамя гэтага патлумачылі, якім чынам яны самі змогуць надалей праводзіць заняткі па прафілактыцы ўжывання наркотыкаў.

Брэсцкія школьнікі правялі трэнінгі для настаўнікаўПазней да такога праекту далучыліся і школьнікі з 31-й брэсцкай школы. З цягам часу пашырылася не толькі кола ўдзельнікаў, але і тэматыка трэнінгаў. Акрамя прафілактыкi наркаўжывання, школьнікі пачалі праводзіць і заняткі, прысвечаныя праблеме СНІДу, а таксама фарміраванню здаровага ладу жыцця ў сям’і.

З амаль што 30 мультыплікатараў мы выбралі 18 самых актыўных і найбольш падрыхтаваных, — патлумачыла Вольга. – Яны праводзілі заняткі ў школьных класах, студэнцкіх аўдыторыях. Асабліва запомніліся трэнінгі для настаўнікаў. Мы хваляваліся, ці змогуць настаўнікі на пэўны час адмовіцца ад ролі выкладчыка і стаць “вучнямі”.

На самой справе такая няўпэўненасць была дарэмнай. Мультыплікатары і настаўнікі здолелі пераадолець псіхалагічны бар’ер і набылі карысны досвед.

Брэсцкія школьнікі правялі трэнінгі для настаўнікаў Пры падрыхтоўцы мультыплікатараў, прызнаецца Вольга, напэўна, самай складанай праблемай было тое, якім чынам можна зацікавіць школьнікаў, натхніць іх на новую, няпростую дзейнасць. Але з такой задачай справіліся. Важную ролю ў гэтым адыгралі харызматычнасць і актыўнасць прадстаўнікоў аб’яднання “ХСВМ”. Вялікім стымулам сталі і размяшчэнне справаздачаў аб трэнінгах у сацыяльных сетках, сродках масавай інфармацыі. Вельмі добра, што школьнікаў-мультыплікатараў падтрымлівалі і настаўнікі, кіраўніцтва школы, прадстаўнікі мясцовых органаў дзяржаўнай улады.

Брэсцкія школьнікі правялі трэнінгі для настаўнікаўФінальным акордам сёлетняй рэалізацыі праекту стала дыскатэка ў Брэсце. Асноўнымі яе ўдзельнікамі сталі школьнікі, што праводзілі трэнінгі, — адзначыла Вольга Крусь. — Але насарэч на гэтым мы не паставілі кропку. Нашай дзейнасцю зацікавіліся адміністрацыі многіх брэсцкіх школ. А мультыплікатары, заахвочаныя поспехам, імкнуцца да пашырэння дзейнасці. Некаторыя з іх змогуць добра выявіць сябе, набыць карычны досвед у межах развіцця тэнсінгу (танцавальна-тэатральнай дзейнасці) і скаўтынгу ў нашай арганізацыі – Хрысціянскай садружнасці дарослых і маладых.

Руслан Ананьеў

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.