“Рэвізія” каштоўнасцей у Маладзечне

In Molodechno was organized the seminar on the valuations of YMCA Belarus.
«About a deep revision of the values of our organization  we thought for a long time — a few years ago. Since then, a new generation of leaders come. Therefore, there is a need to reassess the values of our activity» — said Alexander ArtyushchenkoThe meeting was very interesting and inspiring: members of the local YMCAs for two days arguing about the complex issues and come to the conclusion that members and participantants of YMCA Belarus aspire to the physical, intellectual, and most importantly — spiritual development, aspire to increase the activity and responsibility of youth.

“Рэвізія” каштоўнасцей у Маладзечне Прыватныя каштоўнасныя арыенціры з прынцыпамі дзейнасці  Хрысціянскай садружнасці дарослых і маладых (ХСДМ) зверылі ўдзельнікі семінару, які прайшоў у Маладзечне і Валожыне.

—  Да глыбокага абмеркавання каштоўнасцей нашай арганізацыі мы звярталіся даўно – некалькі гадоў таму. З тае пары прыйшло новае пакаленне лідэраў. Таму і наспела неабходнасць правесці “рэвізію” нашых арыенціраў, — патлумачыў важнасць сустрэчы генеральны сакратар ХСДМ Аляксандр Арцюшчанка.

Па яго словах, сустрэча атрымалася прадстаўнічай і плённай – людзі з многіх лакальных арганізацый садружнасці на працягу двух дзён горача абмяркоўвалі складаныя пытанні і вызначылі, што сябры арганізацыі імкнуцца да фізічнага, інтэлектуальнага і духоўнага развіцця, павышэння актыўнасці і адказнасці моладзі. І гэта ў значнай ступені адпавядае тым каштоўнасным прынцыпам, на якіх палягала дзейнасць лакальных арганізацый ХСДМ і ў мінулыя гады.

Мяне прыемна ўразілі ўдзельнікі семінару, — адзначыла адна з распрацоўшчыц праграмы сустрэчы, сябра Савета ХСДМ, удзельніца брэсцкай лакальнай арганізацыі Вольга Крусь. — Я ведаю, што ў многіх маладых людзей абмежаваны кругагляд. Таму меркавала, што і на нашым семінары будзе шмат шаблонных, трывіяльных выказванняў.

Насамрэч, як распавяла Вольга, такія чаканні былі дарэмнымі.

Гучала шмат цікавых, філасофскіх думак, — пацвердзіла Вольга. – Я адчувала, што мы разам быццам пішам гісторыю сучаснасці. Для мяне тры самыя галоўныя каштоўнасці ў дзейнасці арганізацыі – захаванне традыцыі, імкненне да свабоды і гарманічнага развіцця асобы. Падчас семінару пераканалася, што ў мяне ёсць шмат аднадумцаў.

На яе погляд, семінар – толькі першая прыступка да дзеянняў. Пра яго стоадсоткавую паспяховасць можна будзе казаць толькі тады, калі ўдзельнікі гэтай сустрэчы дапрацуюць ідэі, якія былі агучаны, і возмуцца за іх рэалізацыю.

Адна з нашых важных каштоўнасцей – адкрытасць людзям з рознымі жыццёвымі поглядамі і памкненнямі, — лічыць лідэр Мінскай лакальный арганізацыі ХСВМ Сяргей Малько. – Да нас могуць прыйсці актыўныя маладыя хлопцы і дзяўчаты, знайсці аднадумцаў, набыць карысны досвед і дапамагчы іншым.

Цікаўнасць да прыцягнення свежых сіл і рэалізацыі новых праектаў выказалі таксама іншыя ўдзельнікі семінару.

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.