Сустрэча сяброў Дзісі

November 22 in Molodechno was organized a memorial evening of Denis Ananiev. It brought together all his friends. The participantsa sang songs with a guitar, told an interesting stories associated with him, watched the photos and videos, played games. Each of the participants could tell his story or just sit in silence, remembering Disya. The meeting was held in a warm and friendly atmosphere.

Denis Ananiev

НЕКАЛЬКІ ДЗЕСЯТКАЎ СВЕЧАК запалілі 22 лістапада ў Маладзечне ў памяць аб Дзісе, былым сябры Нацыянальнага савета “Хрысціянскай садружнасці дарослых і маладых” (ХСДМ).

 

У гэты дзень у мясцовым Цэнтры творчасці “Маладзік” прайшла Сустрэча сяброў Дзісі.

Анимация горящей свечи Пасярэдзіне актавай залі ўдзельнікі сустрэчы расселіся на крэслах, якія расставілі ў вялікі круг. Неабходную цеплыню сустрэчы акрамя свечак стварылі і размешчаныя ў памяшканні тры дзесяткі фатаграфій.

У іх розныя аўтары і сюжэты. Іспанія, Францыя, Германія, Швейцарыя – у гэтых ды іншых краінах свету пабывалі сябры Дзісі і прывезлі здымкі, на кожным з якіх яны трымаюць паперку з надпісам “Дзіся” ці адлюстроўваюць яго імя неяк па-іншаму.

vxyp1NKSYmAДзякуючы гэтаму Дзіся быццам працягвае ўяўнае падарожжа.

Праекцыя фота і відэа на сцяну, песні пад гітару, успаміны сяброў Дзісі аб тым, пры якіх абставінах яны з ім пазнаёміліся і што найбольш запомнілася, – кожны з удзельнікаў вечара мог штосьці расказаць, пасмяяцца ці проста пасядзець і памаўчаць.

Аб неабходнасці такой сустрэчы мы дамовіліся яшчэ некалькі месяцаў таму, калі прыехал ў апошні раз развітацца з Дзісям, — расказаў лідэр Маладзечанскай лакальнай арганізацыі ХСДМ Віталь Млечка. – Але вырашылі вытрымаць некаторую паўзу, каб боль страты хоць трошкі сціхнуў.

Па яго словах, з фарматам сустрэчы вызначыліся не адрузу. Абмяркоўвалі, а потым вырашылі адмовіцца ад падрабязнага сцэнарыя. Зразумелі, што неабходна арганізаваць адкрытую прастору, стварыць псіхалагічную атсмасферу даверу і сяброўства.

Часам было цяжка стрымацца і не заплакаць, — прызналася сябра мінскай лакальнай арганізацыі ХСДМ Катр Лаўрыновіч. – З Дзісям было весела і цікава. Шкада, што з ім больш не сустрэнешся, не паедзеш у летнік, не пойдзеш на канцэрт. Але я веру, што пакуль мы памятаем аб Дзісе, ён працягвае жыць. Таму вельмі важна, што зладзілі такую сустрэчу.

Па словах генеральнага сакратара ХСДМ Аляксандра Арцюшчанкі, вечар сустрэчы сяброў стаў данінай памяці Дзісе – актыўнаму і адказнаму скауту, які шмат зрабіў для развіцця нашай грамадскай арганізацыі.

Гэты вечар мы вырашылі праводзіць у адзін дзень з семінарам па каштоўнасцям, на які ў Маладзечна павінны былі прыехаць прадстаўніка нашых лакальных арганізацый, — патлумачыў ён. – І такі выбар, як высвелілася, быў правільны.  Семінар дапамог настроіцца на неабходны лад, адкрыць сваё сэрца. І такі настрой перадаўся і ўсім іншым удзельнікам сустрэчы.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.