Усе разам у Панямонцы!

Панямонцы-2014Скаўцкi лагер  у Панямонцах сабраў сапраўдных аматараў леса, макарон па-флоцкi i хуткай плынi Нёмана.

З 25 лiпеня па 1 жнiўня скаўты YМСА працавалi, рабiлi прыгожым дом YМСА, адпачывалi, купалiся, прымалi ўдзел у беларускiх гульнях i гульнях сяброў з Швейцарыi, танчылi.

На ганарыстым адкрыццi Вiталiй Вiктаравiч сказаў, што лагер прысвечаны добраму сябру и сапраўднаму скаўту — Дзiсе (Дзянiсу), якi пакiнуў нас, але вельмi хацеў, каб лагер адбыўся, ён шмат зрабiў для гэтага. Дзiсі няма, але яго ўзгадвалi падчас лагера многiя, галасавалi за татэм, якi, нарэшце, ужо вырашылi абраць за час лагера. Наш мiлы Дзiся бачыць, што ўсё адбылося добра, ён, напэўна, усмiхаецца. Ён з намi, ён абараняе нас ад ўсяго дрэннага і небяспечнага.

Так атрымалася, што некаторыя прыязджалi на некалькi дзён, а часам i на адзін дзень. Але i гэтага хапала, каб адчуць усю прыгажосць адпачынку, сяброўства i працы, што кiравалі тут.

Дзяжурыли хлопцы i дзяўчаткi з задавальненнем. Вялiкi кацёл на 30(плюс-мiнус) чалавек, тушонка, макароны, бульба, агароднiна — i смачны абед цi сняданак згатаваны. Шчыра скажу, што самы смачны кiсель i кампот я пакаштавала менавiта ў лагеры.

Гэта вельмi файна, што скаўты здольны не толькi згатаваць суп, але i зрубiць галiнкi, што перашкаджаюць хадзiць каля дома, вырваць не патрэбныя карэннi. У лагеры i дзяўчына можа атрымаць добрую падрыхтоўку для жыцця ва ўмовах, дзе няма электрычнасцi, iнтэрнэта, а ёсць толькi лес, прастора каля дому, рака.

Пасля добрай працы ўдзельнiкi лагера мелi магчымасць iсцi на раку i плаваць, плаваць, плаваць. Цудоўнае рашэнне выратаваць сябе ад спякоты. На рацэ прымалi ўдзел у гульнях, што праводзiлi швейцарцы. Гульнi накшталт «Hiндзя», «Зак-зак-зiк-бом». Узгадваеш — становiцца прыемна, што ты частка, хоць i маленькая, але частка адзiнай вялiкай сям’i YМСА.

На рацэ гулялi ў «Пажарных». Адна каманда павiнна абараняць запаленныя свечы, а другая павiнна ўсімi магчамымi спосабамi пагасiць их. Што тут дадаць «Красавчики» перамаглi у абодвух раўндах. Залiлi ўсе свечы i захавалi цэлых дзве свае,  тым самым i перамаглi.

Цiкавую гульню праводзiлi i ў лесе. Падзялiўшыся на дзве каманды, удзельнiкi  атрымалi тры рэчы: сцяг, кухню, штат. У сваёй камандзе трэба было таксама падзялiцца на памежнiкаў, ахоўнiкаў i дыверсантаў. Захаваўшы рэчы ў лесе на сваёй тэрыторыi, каманды пачалi бегаць. Спачатку дыверсантам трэба было прарвацца праз памежнiкаў, потым iх затрымлiвалі  ахоўнiкi. Bажная ўмова: калi з галавы вораг сарваў павязку, цябе забiлi i табе трэба вярнуцца да суддзеяў, якiя даюць час перачакаць, а потым ты зноў можаш iсцi ў бой.

Бегалi, бiлiся, ў рэшце рэшт, знайшлi толькi адзiн сцяг. А пасля «вайны» усiх чакала смачная вячэра i песнi каля вогнiшча.

Ранiцай падзялiлi ўсiх на тры патрулi. Першы- Леманстан, другi –Вэларус, трэцi — Рэспублiка Світанак. Абаранялў абраных лiдараў, сваiх кiраўнiкоў кожны патруль. Йоханнэс, Вэла i Раман даказалi, што яны добрыя каралi i прэзiдэнты. Йоханнэс — хiтры кароль, якi вырашае ўсё за свой народ, а народ i шчаслiвы, бо ў яго няма часу нешта вырашаць. Вэла прапанавала ўсiм прыязджаць да яе ў Вэларус, бо кожны, хто прывязе адну карову, атрымае вiзу на 10 гадоў, а хто прывязе больш — на ўсё жыццё. Чым больш шакаладу ты будзеш набываць, тым менш падаткаў ты будзеш плацiць. На такiх умовах можна i паехаць!

Усе жадаючыя маглi зрабiць фотаздымак з вялiкiм кiраўнiком i яе каровай, а потым даслаць у твiтэр.

Дзяўчаткi з патруля Рамана размалявалi сабе ўсе ногi i  жываты, намалявалi плакат, на якiм было напiсана » Так, мы можам, Раман!». Кожны, хто будзе галасаваць за Рамана, атрымае бясплатную пiцу i КВАС у падарунак. Раман- сапраўдны Элвiс Прэслi, сапраўдны прэзiдэнт, у якога ёсць добрая жонка, трое цi пяцёра дзяцей, яму можна давераць.

Стварыўшы вось такiя патрулi, скаўты перасялiлся ў новыя пакоi, дзе ўжо спалi адзiнай сям’ёй.

У лагеры, прынамсi, я навучылася смажыць цыбулю i моркву ў супер тазу. Нечакана для звычайнай гатоўкi ўбачыць замест рондаля кацёл, а замест патэльні — вялiкi таз.

Падчас лагера ўдзельнiкi не толькi працавалi  i адпачывалi, але яшчэ i мелi магчымасць камунiкаваць, размаўляць на ангельскай, нямецкай i французскай мове з гасцямi з Швейцарыi. Госцi ў сваю чаргу таксама спрабавалi гутарыць па-руску. Цiкава, што яны добра спявалi i песнi на рускай i беларускай мовах. Любiмыя песнi «Зорачкi», «Простыя словы», «Это всё», «Тры чарапахi» у дзень гучалi, як мiнiмум, разоў пяць. Каля вогнiшча спявалi i швейцарскiя песнi. Добра запомнiлiся такiя песнi, як «Тузiк», што спяваў Дзiп,  i «Панк», што спяваў Алег.

Каля вогнiшча гулялi ў мафiю, прычым не толькi ў звычайную, але яшчэ i ў swiss-мафiю(wolfs). Моўны бар’ер часам перашкаджаў, але ў цэлым скаўты i госцi разумелi адзiн аднаго.

Беларусы пажадалi зрабiць швейцарскую зарядку. Йоханнэс правёў яе. Шчыра кажучы, мне падалося, што гэта зарядка для вайскоўцаў, а не для дзяўчат, што прачнулiся дзесяць хвiлiн таму. Трэба было выконваць практыкаваннi не стоячы на адным месцы, а рухаючыся вельмi хутка, бегаючы адной вялiкай калонай.

Рухалiся мы i ў беларускiм народным танцы. Гэты воркшоп праводзiла Яўгенія. Разам з швейцарцамi мы вывучылi некалькi танцаў, накшталт «Ойра-ойра». У танцы i кружылiся, i скочылi i пляскалi ў далонi.

У сваю чаргу швейцарцы паказалi сваю нацыянальную гульню. Апранутая ў газету шакаладка, нож, вiдэлец, кепка, куртка, шалiк, кубiк i хуткасць — вось усё, што патрэбна для гульнi. Па чарзе ўдзельнiкi кiдаюць кубiк, у каго «6», той павiнны вельмi хутка апрануць усё на сябе i пачаць рэзаць шакаладку, у гэты час усе астатнiя кiдаюць таксама кубiк, як толькi ў iншага выпадае «6», ён забiрае рэчы i пачынае рэзаць і есцi шакаладку. Мэта гульнi — пакаштаваць смачны швейцарскi шакалад.

А ў ноч на першае жніўня швейцарцы зрабілі свята. У Швейцарыі гэты дзень лічыцца Нацыянальным святам, таму ў актавай зале вісела шмат прыгожых ліхтарыкаў з чырвонымі крыжыкамі.

Серж правёў воркшоп з коўдрай(падрабязнасцi пытайце ў удзельнiкаў) i адправiў усiх у Кoсмас. Неверагодныя ўражаннi атрымалi ўсе, хто пажадаў.

У лагеры адбылася частка галасавання за татэм, скаўцкае iмя для Дзici. Кoт — гэта iмя, якое яму вельмi падабалася, напэўна, ён быў бы вельмi рад атрымаць менавiта яго. Падлiчыўшы галасы, мы ўбачылi, што пакуль гэты татэм перамагае. Але гэта не канчатковае рашэнне, усё залежыць ад галасавання ў iнтэрнэце астатнiх скаўтаў.

У лагеры было шмат цiкавых сустрэч, знаёмств, гульняў. Спадзяюся, ён будзе добрай традыцыяй. У iм могуць сустрэцца скаўты ўсiх часоў i народаў.

Анастасия Жухарева

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.