Stop AIDS

Акцыя-канцэрт «Спыніць СНІД — захаваць жыццё»  адбылася ў цэнтры творчасці дзяцей і моладзі «Маладзік» 1 снежня, у Міжнародны дзень  барацьбы са СНІДам.

Штогадовая акцыя заклікае не забываць аб людзях з гэтай страшнай хваробай. Бо кожную хвіліну ў свеце 6 чалавек становяцца ВІЧ-інфіцыраванымі. Штогод лік хворых на СНІД расце, усё больш і больш нагадваючы эпідэмію. Ёсць, да прыкладу, такія краіны ў Афрыцы, дзе больш за 70% жыхароў з’яўляюцца носьбітамі ВІЧ-інфекцыі.

Удзельнікі акцыі ўразілі прысутных яркімі, творчымі нумарамі. Авацыямі гледачы сустракалі членаў клуба аўтарскай песні «Свяча», салістаў фальклорнага гурта “Скарбніца”, удзельнікаў грамадскай арганізацыі «Хрысціянская садружнасць дарослых і маладых». Самым яркім момантам канцэрту стала выступленне Таццяны Беланогай, якая выканала некалькі ўласных твораў на беларускай мове. Сярод іх была песня «Дарога»:

— Я абрала менавіта гэтую кампазіцыю, таму што, калі табе цяжка, нешта цябе трывожыць, можна проста адправіцца ў дарогу. Я ўпэўненая, дадому вернецеся іншымі людзьмі.

Валанцёры ўручылі прысутным чырвоныя стужачкі  — у знак салідарнасці з тымі, хто захварэў СНІДам. Часткай акцыі стала апытанне, якое правялі мультыплікатары. Гэта маладыя хлопцы і дзяўчаты, якія працуюць па прынцыпу «роўны навучае роўнага» і праводзяць сярод сваіх аднагодкаў інтэрактыўныя трэнінгі.

Арганізатары спрабавалі данесці, што не трэба баяцца сябраваць з такімі людзьмі. Бо СНІД не перадаецца  бытавым шляхам, а значыць праз поціскі рук, пры размове, пры абдымках. Кожны, хто прыйшоў у залу “Маладзіка”, хоць на хвіліначку, але задумаўся аб наступствах ВІЧ-інфіцыравання.  Дар’я Цауня, школа журналістыкі “Маладзік”. Фота Віталя Млечкі. Хлопчык з гітарай на  фота — Улад Мацуновіч.

 

  Stop AIDS

The event-concert «Stop AIDS – save your life» was held at the Children and Youth of Molodechno (Belarus) on the 1st of December, the International AIDS Day.
Annual event encourages people not to forget about this terrible disease. Because  every minute on the Earth 6 people become infected with HIV. The number of AIDS patients is increasing more and more, resembling the epidemic. There is, for example, countries in Africa, where more than 70% of the population are carriers of HIV.
Participants of the event hit the audience with bright, creative performances. With the applause greeted the audience members art song «Candle», soloists of the folk group «Treasury», participants of the  YMCA of Molodechno.  The highlight of the concert was the performance of Tatiana Belonogova, who performed several of her own songs on the Belarusian language. Among them was the song «The Way»:
    — I chose this song because when it’s hard for you, if something bothering you, you can just leave. I’m sure when you come back home you will be another.
Volunteers handed red ribbons for present quests — as a sign of solidarity with those who are ill with AIDS. The part of the event was a survey, conducted by multiplicators. These are young guys who work on a «peer to peer» and spend their peers interactive training. The organizers tried to convey that we should not be afraid to make friends with these people. Because AIDS is not transmitted through everyday, so shaking hands, talking, with their arms. Everyone who visit our event even for a moment,  think about the consequences of HIV infection.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.