Scotland.BY ці прыгоды беларусаў у Шатландыі

Калі і якім чынам беларусы, а ў прыватнасці, сябры Брэсцкага аддзялення Хрысціянскай Садружнасці Дарослых і Маладых, трапілі ў Шатландыю? – вось першае і галоўнае пытанне, якое ўзнікае ў чытача. Трэба адзначыць, што пытанне гэтае вельмі слушнае! Таму, не дабіваючы вас да абуха, мы пачнем свой аповед – адказ.

Гісторыя гэта пачалася некалькі гадоў таму з добрага знаёмства старшыні нашай арганізацыі – Аляксандра Драчука з шатландскімі калегамі, а працягам гэтага знаёмства стала сустрэча на Генеральнай Асамблеі YMCA ў Літомышлі, Чэхія і стварэнне праекту пад саманадзейнай назвай “Brest-Cumbernauld Youth Exchange2012”.

Потым мы амаль два гады абмяркоўвалі будучую сустрэчу з дапамогай скайпу. І вось нарэшце пасля плённай працы з двух бакоў – падрыхтоўкі праграмы ды шматлікіх дакумантаў – мы ўрэшце атрымалі доўгачаканыя візы, а разам з імі ўпэўненасць у тым, што гэтай сустрэчы БЫЦЬ. Але вось якой, яна мусіць быць, мы, зразумела, не ведалі…

І вось 26 жніўня чатырнадцаць чалавек з вялікімі валізамі рушылі наперад у невядомасць…Безумоўна, ва ўсіх былі толькі пазітыўныя спадзяванні! Мы і ўявіць сабе не маглі, што ўсё так атрымаецца… Як так? Ну што ж рабіць, нам цяжка пра гэта казаць, але мы мусім, раз ужо распачалі гэты расповед…

Дык вось, мы і не ведалі, што ўсё атрымаецца неверагодна!!! Мы аўтарытэтна вам можам сказаць, што лепей вандровак у нашай гісторыі яшчэ не было. Гэта тычыцца і праграмы, і майстэрняў, і атмасфэры, і ўдзельнікаў…Безумоўна, распавесці ўсё ў нас не атрымаецца і гэта, насамрэч не мае сэнсу… Але ж маем мэтай падзяліцца з вамі гэткай квінтэсцэнцыяй пачуццяў-эмоцый і фактаў.

Тыдзень у Шатландыі прайшоў як адно імгненне, але імгненне дзеля якога варта  не тое, што грошы зарабляць, жыць. Што ж там такое было? Пачнем з пачатку – вось мы толькі выйшлі з летака на Эдзінбургскую глебу, як убачылі, што нас сустракаюць, пры чым не проста сустракаюць, а трымаюць вялікі беларускі сцяг, які нехта з нашых шатландскіх сяброў набыў у інтэрнэце менавіта дзеля гэтай сустрэчы… Вось дык увага, неверагодна прыемна!

Пасля цудоўнага адпачынку наступным днём мы апынуліся ў месцы, якое без перабольшвання можна назваць Мекай шатландскай незалежнасці – Стэрлінге! Чаму так, бо гісторыя гэтага сёння невялічкага горада пачынаецца яшчэ ў Каменным веку, а больш за ўсё звязаная з Сэрам Уільямам Уолесам (гэл.: Uilleam Uallas, англ.: sir William Wallace; каля 1270 — 23 жніўня 1305, Лондан), які ўсім і кожнаму вядомы пад растыражаванай Галівудам мянушкай “Адважнае Сэрца”, – чалавекам, што стаяў на чале шатландцаў у барацьбе за незалежнасць ад Англіі.

Было звычайнае шатландскае надвор’е, ну вы ж разумееце, дождж і вецер, але гэта не замінала нам забірацца на самы дах вежы Манументу Уолеса, а потым і вывучаць скляпенні Стэрлінгскага замку.

У той жа дзень мы апынуліся ў Ўістан Лоджы, палацы з прывідам, – месцы, якое стала для нас домам на гэты незабыўны час. Адразу некалькі словаў аб гэтым незвычайным месцы. Акрамя самога палацыка выкананага ў эклектычным стылі, яго ўнутранага аздаблення з комінамі і маляўнічымі жывапіснымі працамі на сценах уражвае і навакольнае асяроддзе. Тут усё прымушае закахацца ў Шатландыю аднойчы і назаўжды: лугі з купай дзікіх трусікаў, штучнае возера для аматараў байдарак, усе прылады для скалалазання, вялізарныя прасторы леса і лугоў з чортапалохам і авечкамі і, канешне, горы.

Нібыта краявіды з падсвядомасці аматараў вершаў Р. Бёрнса сталі рэчаіснасцю. Дарэчы, мы зведалі ўсе пяшчоты гэтай прыроды: залезлі ў гору і пакупаліся ў возеры, зваліўшыся з байдарак пад пільнай увагай інструктара.

Што ж мы рабілі ў перапынках паміж назіраннем за наваколлем? Плённа працавалі, а менавіта: разважалі ў майстэрнях агулам ці па групах па такіх тэмах, як правы моладзі, моладзь у ЕС, стэрэатыпы, прымхі і забабоны, моладзевае самакіраванне і іншае. Вынікам гэтых абмеркаванняў было разуменне таго, што як у Беларусі, так і ў Шатландыі існуе купа праблем, якія моцна ўплываюць на светапогляд і ментальнасць, а таксама на магчымасці моладзі для самарэалізацыі.

Мы, па праўдзе кажучы, былі дужа ўражаные тым, на якім узроўні знаходзіцца моладзевае самакіраванне ў Шатландыі, дзе існуе сапраўдны моладзевы парламент.

На жаль, мы не маем падобнага слушнага досведу, але цяпер мы ведаем, як павінна быць. Трэба адзначыць, што некаторыя акалічнасці нават шакавалі нас, бо мы і ўявіць сабе не маглі, што ў Шатландыі існуе вялікая сацыяльная праблема – рэлігійна-этнічнае супрацьстаянне двух футбольных клубаў і іх фанатаў – Сэлцік і Рэйнджэрс, якое часам прыводзіць да крыві. Мы ж, шчаслівыя, пакуль яшчэ больш-менш адэкватна ставімся да шматканфессійнасці.

Кожны дзень абмеркаванняў мы, за звычай, завяршалі відэа-дзённікам, дзе распавядалі сам на сам з камерай пра свае ўражанні ды думкі, што, дарэчы, на наш погляд, з’яўляецца найлепшай рэфлексіяй 🙂

Акрамя працы, мы зразумела ж і адпачывалі: мы гулялі ў пінг-понг, більярд, футбол і ў “Сакрэтнага Анёла”. Апошняя гульня была асабліва ўдалай, бо ўтрымлівала ліставанні, падарункі і прыемныя сюрпрызы.

Падставай для таго, каб назваць артыкул “Scotland.BY ці прыгоды беларусаў у Шатландыі” у першую чаргу стала правядзенне нацыянальных вечарын – спачатку шатландскай, а потым і беларускай.

Падчас першай мы наведалі Эдзінбург, шатландскі парламент і нацыянальны офіс YМСА, а потым нас сустракаў дудар (толькі граў на валынцы, а не на дудзе) у кільце граючы гімн Шатландыі і іншыя традыцыйныя кампазіцыі. На вячэру мы пакаштавалі Хагіс – традыцыйную страву, якую запівалі Айран-Бру, а можа хто і яшчэ чым запіваў…Але гэта ўжо іншая гісторыя.

Падчас жа беларускай вечарыны мы паспрабавалі як мага болей сцісла, але разам з тым змястоўна распавесці пра Беларусь: мы спявалі, танчылі, гулялі ў розныя гульні, дэманстравалі фільмы пра нашую краіну і, канешне, вучылі шатландцаў размаўляць па-беларуску! А потым, спустошаных і стомленых частавалі дранікамі, супчыкам, катлеткамі….ммм…Смаката адным словам!

Эх, столькі ўсяго было за гэты тыдзень. Нават шапаголікі атрымалі магчымасць супакоіць сабе ў гандлёвых цэнтрах Глазгоў. Карацей, кожны атрымаў па патрэбах і па заслугах.

Рэзюмуючы вышэй напісанае трэба адзначыць, што галоўным сувенірам, які кожны прывёз дамоў з Шатландыі, быў не віскі, як вы падумалі, а сапраўднае сяброўства паміж дзвума вельмі далёкімі геаграфічна і вельмі блізкімі ментальна краінамі.

 

Вольга Крусь, YMCA Brest

 

 

Scotland.BY или приключения белорусов в Шотландии

 

Когда и каким образом белорусы, а в частности, члены Брестского отделения Христианской Содружества Взрослых и Молодых, попали в Шотландию? — Вот первый и главный вопрос, который возникает у читателя. Надо отметить, что вопрос этот очень своевременен! Не растекаясь по древу, мы перейдем к ответу – повествованию.

История эта началась несколько лет назад с хорошего знакомства председателя нашей организации — Александра Драчука с шотландскими коллегами, а продолжением этого знакомства стала встреча на Генеральной Ассамблее YMCA в Литомышле, Чехия и создание проекта под самонадеянным названием «Brest-Cumbernauld Youth Exchange 2012».

Далее мы почти два года обсуждали грядущую встречу с помощью скайпа. И вот после плодотворной работы с обеих сторон — подготовки программы и многочисленных документов — мы наконец получили долгожданные визы, а вместе с ними уверенность в том, что этой встрече БЫТЬ. Но вот какой, она должна быть, мы, разумеется, не знали …

И вот 26 августа четырнадцать человек с большими чемоданами отправились в неизвестность … Безусловно, у всех были только позитивные ожидания! Мы и представить себе не могли, что все так получится … Как так? Ну что же делать, нам трудно об этом говорить, но мы должны, раз уж начали этот рассказ …

Так вот, мы и не знали, что всё получится невероятно! Мы авторитетно можем вам сказать, что это лучшее путешествие в нашей истории. Это касается и программы, и мастерских, и атмосферы, и участников… Безусловно, рассказать все у нас не получится, что в действительности и не имеет смысла … Мы лишь хотим поделиться с вами квинтэссенцией чувств-эмоций и фактов.

Неделя в Шотландии прошла как одно мгновение, но мгновение ради которого стоит не то, что деньги зарабатывать, жить. Что же там такое было? Начнём с начала — вот мы только вышли из самолета на Эдинбургскую землю, как увидели, что нас встречают, при этом не просто встречают, а держат большой белорусский флаг, который кто-то из наших шотландских друзей приобрел в интернете именно для этой встречи … Вот так внимание, невероятно приятно!

На следующий день после чудесного отдыха мы оказались в месте, которое без преувеличения можно назвать Меккой шотландской независимостиСтерлинге! Название это вполне уместно, так как история этого сегодня небольшого города начинается еще в Каменном веке, а более всего связана с сэром Уильямом Уоллесом (гел.: Uilleam Uallas, англ.: Sir William Wallace; около 1270 — 23 августа 1305, Лондон), который всем и каждому известен под растиражированным Голливудом прозвищем «Храброе Сердце», — человеком, который стоял во главе шотландцев в борьбе за независимость от Англии.

Стояла обычная шотландская погода, ну вы же понимаете, дождь и ветер, но это не помешало нам забраться на самую крышу башни монумента Уоллеса, а потом и изучить подземелья Стерлингского замка.

В тот же день мы оказались в Вистон Лодж, дворце с привидением, — месте, которое стало для нас домом на это незабываемое время. Сразу несколько слов об этом необычном месте. Кроме самого дворца выполненного в эклектичном стиле, его внутренней отделки с дымоходами и красочными живописными работами на стенах, впечатляет и окружающая природа.

Здесь всё заставляет влюбиться в Шотландию однажды и навсегда: луга с кучей диких кроликов, искусственное озеро для любителей байдарок, все инструменты для скалолазания, огромные леса и луга с чертополохом и овцами и, конечно, горы. Как будто пейзажи из подсознания почитателей стихов Р. Бернса стали действительностью. Кстати, мы испытали все прелести этой природы: залезли на гору и искупались в озере, упав с байдарок, под пристальным вниманием инструктора.

Что же мы делали в перерывах между наблюдением за окрестностями? Плодотворно работали, а именно: рассуждали в мастерских вместе или по группам по таким темам, как права молодежи, молодежь в ЕС, стереотипы, предрассудки и суеверия, молодежное самоуправление и прочее. Результатом этих обсуждений было понимание того, что как в Беларуси, так и в Шотландии существует ряд проблем, которые сильно влияют на мировоззрение и ментальность, а также на возможности молодежи для самореализации.

Мы, по правде говоря, были под сильным впечатлением от того, на каком уровне находится молодежное самоуправление в Шотландии, где существует настоящий молодежный парламент. К сожалению, мы не имеем подобного опыта, но теперь мы знаем, как должно быть.

Надо отметить, что некоторые обстоятельства даже шокировали нас, так как мы и представить себе не могли, что в Шотландии существует большая социальная проблема — религиозно-этническое противостояние двух футбольных клубов и их фанатов — Селтик и Рейнджерс, которое иногда приводит к крови. Мы же, счастливчики, пока еще более-менее адекватно относимся к сосуществованию различных этносов и верований.

Каждый день обсуждений мы, как правило, завершали видео-дневником, где один на один с камерой делились своими впечатлениями и мыслями, что, кстати, на наш взгляд, является лучшей рефлексией 🙂

Помимо работы, мы, конечно же, и отдыхали: мы играли в пинг-понг, бильярд, футбол и в «Тайного Ангела». Последняя игра была особенно удачной, так как предполагала переписку, подарки и приятные сюрпризы.

Основанием для того, чтобы назвать статью «Scotland.BY или приключения белорусов в Шотландии» в первую очередь стало проведение национальных вечеринок — сначала шотландской, а потом и белорусской.

Во время первой мы посетили Эдинбург, шотландский парламент и национальный офис YМСА, а потом нас встречал волынщик в килте играя гимн Шотландии и другие традиционные композиции. На ужин мы попробовали Хагис — традиционную закуску, которую запивали Irn-Bru, а может кто еще чем запивал … Но это уже другая история.

Во время белорусского вечера мы постарались как можно более кратко, но вместе с тем содержательно рассказать о Беларуси: мы пели, танцевали, играли в различные игры, демонстрировали фильмы о нашей стране и, конечно, учили шотландцев говорить по-белорусски! А потом, изнурённых и усталых угощали драниками, супчиком, котлетами …. ммм … Вкуснятина одним словом!

Эх, столько всего было за эту неделю. Даже шопоголики получили возможность отвести душу в торговых центрах Глазго. Словом, каждый получил по потребностям и по заслугам.

Резюмируя вышеизложенное, следует отметить, что главным сувениром, который каждый привез домой из Шотландии, был не виски, как вы подумали, а настоящая дружба между двумя очень далекими географически и очень близкими ментально странами.

 

Ольга Крусь, YMCA Brest

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.