Спяваем разам с сябрамi

The 25th of January at the Center of creativity of childrenYMCA of Molodechno organized a concert «Sing along with friends» devoted the birthday of Vladimir Vysotsky. The concert was attended by children from different schools and each dabbled in different categories, the main nomination was the category of  «Author’s song». The hall was full of visitors — Fans of bardic music. Many thanks to Sergey Schieman, who was chief organizer of the festival.

 Дзе ўзяць натхненне, настрой і ў рэшце рэшт зацікаўленасць ў вачах???

Маладыя выканаўцы горада Маладзечна знайшлі адказ на гэтае пытанне.

І 25 студзеня у ЦТДіМ “Маладзік”, пры падтрымцы ОО”ХСВМ” традыцыйна адбыўся канцэрт пад назвай “Спяваем разам з сябрамі”, прысвечаны дню народзінаў выбітнага спявака мінулага У. Высоцкага. У канцэрце ўзялі ўдзел выканаўцы з 14, 7, 10, 9, гарадзілаўскай і іншых школ. Натхненная і ўпэўненая моладзь спрабавала сябе ў розных намінацыях, галоўная з якіх была “аўтарская песня”.

Да радасці выканаўцаў у гэты студзёны, зімовы вечар у залю напаўзло вялікая колькасць аматараў бардаўскай музыкі.

Распачала канцэрт вядомая многім спявачка з Маладзечна, сапраўдны бард ды наўпрост цудоўны чалавек Таццяна Беланогая. Захапіла яна гледачоў, стварыла сваёй лірыкай неверагодную атмасферу, якую падтрымлівалі, як, так бы мовіць, эстафету. Большасць песен з рэпертуару спявачкі прысвечана тэме кахання, таму не дзіўна было бачыць пяшчотныя ўсмешкі ды паразумненне ў вачох дзяўчат 🙂

Прыемна тое, што ў канцэрце ўдзельнічалі і зусім маленькія, міленькія дзяўчаткі з 10 школы. Яны вялікія малайчынкі, бо трымаліся вельмі ўпэўнена і захаплялі слухачоў сваімі музычнымі здольнасцямі і непасрэднасцю.

Сумаваць не прыходзілася, таму што выканаўцы змяняліся адзін за другім, прычым здзіўляла іх разнастайнасць. І кожны нёс свой стыль, свой светапогляд, у які можна было кінуцца з галавой падчас гэтага файнага, ды, спадзяёмся, не апошняга канцэрту.

А ў намінацыі “Лепшае выкананне” перамаглі ўдзельнікі клуба аўтарскай песні ”Свеча”.

Вялікі дзякуй Шыману Сяргею Аляксеявічу, які быў галоўным арганізатарам гэта свята, які штогод клапоціцца, каб маладым выканаўцам было дзе сябе выявіць, а ўдзячным гледачам зіма ўзгадвалася не толькі як завіруха і доўгія зімовыя вечры, але і як свята! Свята песні, настрою, надзеі, дакладнасці ці фальшу :-), падарункаў і новых знаёмстваў!

Шчырае дзякуй вам, Сяргей Аляксеявіч!!!

Спадарства, рыхтуемся да новага конкурсу, пішам песні, не губляем адзін аднаго і ўтрапёна чакаем вясну! 🙂

 Дзякуй усім!

 Лаурыновіч Кацярына

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.