We were waiting for these meetings, waiting for inspiration, sentiment and the Holiday. And, finally, it happened! From 24 to 26 of December to our lovely modest Molodechno arrived lovers of fun, health and dignity …
Going for a long time, but eventually arrived and gave to all their smiles, news and mood.
The programm of Christmas Meetings took place at a branch of the Center of Children and Youth, which unfortunately was cold inside, but we compensated this cold by the warmth of our souls! 🙂 And we would like to shout out words of gratitude for people who can create a fairytale! Holiday tale! Our favorite Vitaly Mlechka, it seemed, was not only the program manager, but he was also the leader of our mood — he inspired us and supported! Thank you for being so closely monitored about the atmosphere of warmth that prevailed during our program!
Memories of the games, meditation, singing with a guitar and festive Masquerade will warm us in the long winter evenings.
Many thanks to the scouts from Lida for active participation and support!) And thanks very much for Bobruisk scouts for taking the time to visit us!
At the end of the program we had a tour of winter Molodechno. After the tour we visited a cafe, where we had a very hearty and delicious holiday dinner. Memories, jokes, friendship and positive we have left in our hearts to meet again in Molodechno next year.
The first scout meetings took place! And hope that is not the last!
Thanks again to everyone who participated and helped in organizing of the program! Lavrinovich Katya
Мы ўсе чакалі, чакалі гэтых сустрэч, чакалі гэтага натхнення, настрою і свята. І, ўрэшце рэшт, гэта адбылося! З 24 па 26 снежня ў нашым мілым сціплым Маладзечна зляцеліся аматары вяселля, здароўя ды годнасці…
Збіраліся доўга: як вядома, ў кожнага — свае справы, але ўсё ж такі кожны прыляцеў ды падарыў сваю ўсмешку, навіну, настрой.
Сама сусрэча адбылася ў філіяле ЦТДіМ “Маладзік”, дзе, нажаль, не хапала цяпла, бо былы садок нібы не чакаў, што прыдзе зіма, але мы шчыра кампінсавалі ўсё цеплынёй душэўнай!:-) І хочацца нават не выказаць — не — хочацца пяшчотна-ўзнёсла пракрычаць словы падзякі за тое, што людзі ўмеюць ствараць казку!!! Святочную казку!
Наш мілы, і ў тыя дні незвыкла сур’ёзны, Віталь Млечка, падавалася, быў не толькі кіраўніком нашых дзеянняў, але яшчэ і настрою…:-) Прыўзняць, падтрымаць, ці прыземіць… Дзякуй табе, што так уважліва сачыў за атмасферай цеплыні, што панавала там!
Тыя гульні, забавы, роздумы, спевы пад гітару ці святочны калядны маскарад сапраўды будуць грэць нас у невымерна доўгія зімовыя вечары! І, думаю, кожны захавае тое таемнае пачуццё, якое мяккімі лапамі ахапіла нас падчас чытанак “калядных казак”…
Вялікі дзякуй лідскім скаутам за актыўны ўздзел ды падтрымку!:-) Бабруйскім скаутам таксама дасылаем дзякуй ды цёплыя абдоймы за тое, што зрэшты прыехалі!
Ніхто і не заўважыў, як хуценька не прабеглі, а наўпрост праляцелі гэтыя святочныя дні…
На развітванне адбылася файная ды сытая экскурсія па зімовым Маладзечна… Нелагічна апісваць экскурсію гэтым словам “сытая”, але прынамсі менавіта гэта (акрамя гістарычнай зацікаўленасці, канешне :-)) адчувалі ўдзельнікі скаутскіх сустрэч… Чаму? Даволі нагуляўшыся па суцэльнай коўзанцы, якая ўтварылася пасля капрызаў надвор’я, скауты зазірнулі ў госці “на Пралеску”, дзе адбылася сапраўднае свята жывата 🙂
Успаміны, жарты, сяброўства, пазітыў пакінулі мы ўзаемна ў сэрцах нашых, каб праз год зноў сустрэцца ужо ў родным Маладзечна.
Першыя, але, спадзяюся, далёка не апошнія скауцкія сустрэчы адбыліся!!!
І мы радыя, што спраўдзілася нам зламаць стэрыятып, нібыта першы блін заўжды комам… Не, шаноўны, далёка не комам! 🙂
Яшчэ раз дзякуй усім, усім, усім, УСІМ, хто ўдзельнічаў!!!!!!!
І асабістае дзякуй тым, хто арганізоўваў!!!