Тэнсінг вывучылі ў Альпах

Беларускія аматары тэнсінгу паўдзельнічалі ў “Innovation Сamp2016”, што адбылося ў невялікім мястэчку Эбнат-Каппэль недалека ад Цюрыху. Каб ўзбагаціць свае веды, прыехалі 70 актывістаў YMCA з 23 краін свету,у тым ліку з Аўстралii, Камеруна, Егiпта. Дэлегатамі YMCA Беларусь сталі Сяргей Бекіш з Валожына ды Ірына Бурбліс з Брэста.