Узгадаць ўсё: 15 падзей 2018 года

Каля 60 публікацый на сайце YMCA Беларусі, дзесяткі падзей, сотні іх удзельнікаў, тысячы цёплых абдымкаў і мільёны радасных усмешак – такі багаты “ўраджай” прынёс 2018 год. Напярэдадні старога Новага года ўзгадаем, як гэта адбывалася.

Фестываль “Разам-2017”: талака з народнымі стравамі, майстар-класы, спектаклі і музыка ад сярэднявечнай да Зміцера Вайцюшкевіча

Павольны сямейны фестываль, прасякнуты беларускімі народнымі традыцыямі, прайшоў напрыканцы ліпеня ў моладзевым цэнтры “Панямонцы” YMCA Беларусі. Тры дні на беразе Нёмана ўдзельнікі дзіўнага свята пражылі ў намётах, без гадзіннікаў і мабільных тэлефонаў.

Летнікі, фестываль і новы старшыня

Як зрабіць бліжэйшы летнікава-фестывальны сезон у моладзевым цэнтры Панямонцы максімальна яркім і карысным? Гэтыя ды іншыя пытанні абмеркавалі на пасяджэнні Нацыяльнага савета  грамадскай арганізацыі “Хрысціянская садружнасць дарослых і маладых” (YMCA Беларусь).

Сямейны фестываль без гадзіннікаў і інтэрнэту запрашае ў Панямонцы

Павольны сямейны фестываль “Разам” без мабільнікаў, алкаголю і стрэсаў пройдзе 28-30 ліпеня 2017 года ў вёсцы Панямонцы Лідскага раёна Беларусі. Яго ўдзельнікі на тры дні адмовяцца ад гадзіннікаў, інтэрнэту, фастфуду і паспрабуюць адчуць смак сапраўднага жыцця і целыню няспешых размоў на беразе Нёмана.