Арыфметыку роўнасці вывучылі мульціплікатары ў Лідзе

Арыфметыку роўнасці і мінусы дыскрымінацыі вывучылі школьнікі Лідскага раёна. У далейшым яны паспрабуюць сябе ў ролі настаўнікаў, падзеляцца з аднагодкамі сваімі ведамі па гэтай тэме. Семінар па падрыхтоўцы мульціплікатараў (тых, хто будзе распаўсюджваць веды) прайшоў у Лідзе. У ім паўдзельнічалі 15 вучняў з горада і вясковых школ раёна.

Семдзясят мультыплікатараў распавядуць аб роўнасці

Каля 70 мультыплікатараў, якіх падрыхтавалі трэнеры YMCA Беларусь, раскажуць аднагодкам аб важнасці роўнасці паміж людзьмі ў паўсядзённым жыцці.