Два валанцёры з Ганконга паўдзельнічаюць у дзвюх панямонскіх летніках

2 китай-1-ред

Два валанцёры з YMCA Ганконга амаль што два месяцы правядуць на стажыроўцы ва YMCA Беларусі. За гэты час яны паўдзельнічаюць у дзвюх панямонскіх летніках і фестывалі, вывучаць культуру і традыцыі нашай краіны, падзеляцца ўласным досведам.

Мелодыку і смак вясковых традыцый адлюструюць у праекце “Скарбы Панямонцаў”

¦-TГ¦¬¦¬TЖ¦--2

Жывыя ўспаміны жыхароў маляўнічай вёскі Панямонцы Лідскага раёна, іх аўтэнтычныя песні, сакрэты народных беларускіх страў — такія ды іншыя скарбы збяруць валанцёры YMCA Беларусь. Кнігу і музычны дыск з такімі здабыткамі збіраюцца прэзентаваць напрыканцы ліпеня на сямейным фестывалі на беразе Нёмана.

У Панямонцах пачалі падрыхтоўку да чэрвеньскага летніка

Понемонцы-семинар-1

Інтэрактыўныя і актыўныя метады працы з падлеткамі ў летніках вывучылі ўдзельнікі семінара-трэнінга ў моладзевым цэнтры “Панямонцы”. Некаторыя з іх пажадалі стаць валанцёрамі, у бліжэйшы час прымяніць тэорыю на практыцы.

Летнікі, фестываль і новы старшыня

Совет (8 из 8)

Як зрабіць бліжэйшы летнікава-фестывальны сезон у моладзевым цэнтры Панямонцы максімальна яркім і карысным? Гэтыя ды іншыя пытанні абмеркавалі на пасяджэнні Нацыяльнага савета  грамадскай арганізацыі “Хрысціянская садружнасць дарослых і маладых” (YMCA Беларусь).

Сямейны фестываль без гадзіннікаў і інтэрнэту запрашае ў Панямонцы

афиша па-беларуску-сціснута

Павольны сямейны фестываль “Разам” без мабільнікаў, алкаголю і стрэсаў пройдзе 28-30 ліпеня 2017 года ў вёсцы Панямонцы Лідскага раёна Беларусі. Яго ўдзельнікі на тры дні адмовяцца ад гадзіннікаў, інтэрнэту, фастфуду і паспрабуюць адчуць смак сапраўднага жыцця і целыню няспешых размоў на беразе Нёмана.

Калядоўшчыкі ў Панямонцах пашчадравалі ў 15 хатах

????????????????????????????????????

З Каляднай зоркай, Мядзведзем, Казой ды іншымі удзельнікамі святочнай працэсіі валанцёры YMCA Беларусь завіталі да жыхароў вёскі Панямонцы Лідскага раёна. За некалькі гадзін яны напоўнілі сэрцы вяскоўцаў радасцю. А сабе нашчадравалі безліч яркіх эмоцый ды мех з каўбасой, трохлітровым слоікам памідораў ды іншымі пачастункамі.

Ці стане кітайская гімнастыка папулярнай ў Панямонцах?

2-img_1781

“Белазы”, студэнцкі побыт, Белавежскую пушчу і калядныя традыцыі пабачылі ў Беларусі 22 прадстаўнікі YMCA Ганконг. Дзякуючы такой сустрэчы YMCA Беларусь можа пашырыць супрацоўніцтва з Кітаем, выкарыстоўваць новыя падыходы ў правядзенні летнікаў і супрацоўніцтве з каледжамі і ўніверсітэтамі.

На Налібоцкім велапрабегу распавялі пра Панямонцы

%d0%b2%d0%b5%d0%bb%d0%be-%d0%b3%d0%bb%d0%b0%d0%b2%d0%bd%d0%be%d0%b5

Праехалі 22 кіламетры на веласіпедзе па Налібоцкай пушчы і распавялі пра развіццё Моладзевага цэнтра “Панямонцы” валанцёры некалькіх лакальных аддзялнняў YMCA Беларусь (грамадскай арганізацыі “Хрысціянская садружнасць дарослых і маладых”).

Валанцёры ў Панямонцах працягнулі рамонтна-йогавы сезон

yehX8uCoRn4

Больш за дваццаць валанцёраў з розных куткоў Беларусі ў Моладзевым цэнтры на беразе Нёмана працягнулі рамонт былой вясковай школ і знайшлі час для вясёлых гульняў і філасофскіх разваг. Валанцёрскі дэсант, які высадзіўся ў Панямонцах у апошнія выходныя вясны, стаў за сёлетні сезон самым масавым і прадуктыўным. ˜— Валанцёры прыбралі падворак, […дальше…]