Круглы стол з ідэямі для Панямонцаў

Моладзевы цэнтр “Панямонцы” YMCA Беларусі можа стаць пляцоўкай для правядзення летнікаў, мастацкіх пленэраў, фестываляў ды іншых мерапрыемстваў. Перспектывы супрацоўніцтва па новых кірунках абмеркавалі ўдзельнікі круглага стала, які прайшоў у вёсцы Панямонцы Лідскага раёна.

Мелодыку і смак вясковых традыцый адлюструюць у праекце “Скарбы Панямонцаў”

Жывыя ўспаміны жыхароў маляўнічай вёскі Панямонцы Лідскага раёна, іх аўтэнтычныя песні, сакрэты народных беларускіх страў — такія ды іншыя скарбы збяруць валанцёры YMCA Беларусь. Кнігу і музычны дыск з такімі здабыткамі збіраюцца прэзентаваць напрыканцы ліпеня на сямейным фестывалі на беразе Нёмана.