“Дом Еўропы” ў Панямонцах

Адкрылі нямецкі пакой, умацавалі частку падмурка будынка моладзевага цэнтра “Панямонцы”, пачалі будаваць прыступкі да Нёмана і альтанку. Акрамя плённай супольнай працы ўдзельнікі беларуска-нямецкага летніка “Дом Еўропы” пазнаёміліся з культурай, традыцыямі дзвюх краін, падзяліліся досведам у іншых сферах і выявілі яркія творчыя здольнасці.

Два валанцёры з Ганконга паўдзельнічаюць у дзвюх панямонскіх летніках

Два валанцёры з YMCA Ганконга амаль што два месяцы правядуць на стажыроўцы ва YMCA Беларусі. За гэты час яны паўдзельнічаюць у дзвюх панямонскіх летніках і фестывалі, вывучаць культуру і традыцыі нашай краіны, падзеляцца ўласным досведам.

Летнікі, фестываль і новы старшыня

Як зрабіць бліжэйшы летнікава-фестывальны сезон у моладзевым цэнтры Панямонцы максімальна яркім і карысным? Гэтыя ды іншыя пытанні абмеркавалі на пасяджэнні Нацыяльнага савета  грамадскай арганізацыі “Хрысціянская садружнасць дарослых і маладых” (YMCA Беларусь).