Каляды ў Панямонцах: “імпартная” Каза, эмоцыі і пачастункі

З каляднай зоркай, спевамі, танцамі ды шчырымі пажаданнямі дабрабыту жыхароў вёскі Панямонцы Лідскага раёна наведалі валанцёры YMCA Беларусі. У гэты раз святочная працэсія атрымалася “міжнароднай”.

Калядоўшчыкі ў Панямонцах пашчадравалі ў 15 хатах

З Каляднай зоркай, Мядзведзем, Казой ды іншымі удзельнікамі святочнай працэсіі валанцёры YMCA Беларусь завіталі да жыхароў вёскі Панямонцы Лідскага раёна. За некалькі гадзін яны напоўнілі сэрцы вяскоўцаў радасцю. А сабе нашчадравалі безліч яркіх эмоцый ды мех з каўбасой, трохлітровым слоікам памідораў ды іншымі пачастункамі.