У Швейцарыі адшукалі “Папараць-кветку”

Купальскае свята са спевамі, танцамі, майстар-класамі, квэстам і пачастункамі зладзілі валанцёры YMCA Беларусь і Асацыяцыі беларусаў у Швейцарыі каля Берна. Свята прайшло на беразе ракі Аарэ каля сталіцы Швейцарыі. На Купалле прыехалі больш за 60 гасцей. Сярод іх каля чвэрці — дзеці. Спазнаць таямніцы беларускага Купалля вырашылі прадстаўнікі сямі нацыянальнасцей.

Алесь Сапега: «Усім, што я маю, я абавязаны скаўтынгу»

Хлопец са шляхетным прозвішчам у 22 гады з Бабруйску пераехаў жыць у Швейцарыю. Разам з жонкай-швейцаркай выхоўвае чатырох дзяцей. Ён узначальвае Асацыяцыі беларусаў у гэтай краіне, рэалізуе шмат творчых ідэй. І ўсё гэта, як сцвярджае Алесь, дзякуючы скаўтынгу.    Замест воўчых законаў — скаўцкія — Калі я паступіў у тэхнікум, пайшоў […дальше…]