Шведскі стымул для лідэраў і Панямонцаў

Спорт, летнікі, адукацыя і дзіцячая інклюзія – па гэтых ды іншых перспектыўных кірунках плануецца развіваць супрацоўніцтва YMCA Беларусі са шведскімі партнёрамі. Асаблівасці такога ўзаемазеяння абмеркавалі падчас сустрэчы ў Стакгольме.

За тыдзень прадстаўнікі YMCA Беларусі пазнаёміліся са спецыфікай дзейнасці аналанічнай нацыянальнай арганізацыі Швецыі (KFUM), асаблівасцямі развіцця лакальных аб’яднанняў. Акрамя візітаў у офісы, яны наведалі базу, дзе праводзяцца летнікі, а таксама цэнтр Funkis, сярод наведвальнікаў якога –  дзеці з асаблівасцямі развіцця.

– Было вельмі цікава пазнаёміцца са шведскімі лідэрамі, адчуць асаблівую атмасферу скандынаўскай краіны, – падзяліўся ўражаннямі Яўген Марушка з YMCA Маладзечна. – Мне спадабалася fika – мясцовая традыцыя рабіць перапынкі на працы,каб выпіць кавы і пагутарыць з калегамі. Нам распавялі пра канцэпцыю Power space, якую шведскія патнёры выкарыстоўваюць у сваёй дзейнасці. Такі падыход можа быць карысны і ў грамадскай дзейнасці ў Беларусі.

Давялося пабываць і на базе, дзе ладзяць летнікі.На беразе возера ёсць вялікі дом з прасторай для для занятка і кухняй, сталоўкайў, некалькі пабудоў для пражывання ўдзельнікаў летніка, гасцявы дом. Некаторы практычны досвед плануецца скарыстаць пры развіцці інфраструктуры адукацыйнага цэнтра “Панямонцы” YMCA Беларусі.

– Падчас візіту мы абмеркавалі вынікі нашага супрацоўніцтва на працягу некалькіх папярэдніх гадоў, вызначылі прыярытэты на перспектыву, – распавяла Вольга Крусь з YMCA Брэста. – Сярод іх – моладзевыя абмены, развіццё Y-прасторы і сацыяльнага прадпрымальніцтва, правядзенне летнікаў, Y-адукацыя, міні-праекты.

Таксама, па яе словах, мяркуецца больш увагі надаваць спорту, інклюзіўным праектам (напрыклад, працягваць рэалізацыю брэсцкага праекта “Актыўнае бацькоўства” і пашыраць яе геаграфічны ахоп), стымуляваць развіццё лакальных аддзяленняў нашай арганізацыі.

– Падчас візіту ў Стакгольм таксама абмеркавалі набыткі і планы супольных праектаў YMCA Беларусі, Швецыі і Украіны, – адзначыў генеральны сакратар YMCA Беларусі Аляксандр Драчук. – За апошнія некалькі гадоў мы стварылі ўстойлівую сістэму навучання і падтрымкі лідэраў, заахвочвання моладзевых ініцыятыў. Акрамя таго пачалі дзейнасць у сферы сацыяльнага прадпрымальніцтва. Міжнародныя праекты – гэта і магчымасць арганізацыі моладзевых абменаў, наладжвання кантактаў, знаёмства з мясцовай культурай, традыцыямі.

У далейшым плануецца ствараць і развіваць YMCA-цэнтры ў лакальных арганізацыях, ствараць умовы для ўзаемадзеяння прадстаўнікоў трох краін. Выхаванне лідэраў і гарманічнае развіццё моладзі – важны ўнёсак ва ўмацаванне грамадства.

Руслан Ананьеў
Фото Аляксандра Драчука 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.