Калядная “перазагрузка”

Калядныя сустрэчы прайшлі ў адукацыйным цэнтры “Панямонцы”. Да лідэраў і валанцёраў з розных аддзяленняў YMCA Беларусі далучыліся госці з Украіны.

Напярэдадні каталіцкага Раства ў Панямонцы прыехалі госці з Маладзечна, Ліды, Мінска, Брэста і Віцебска. Каляднага настрою дадалі сябры з YMCA Украіны – з Кіева, Белая Царквы і Крэменчуга.

– Мы разам упрыгожвалі цэнтр “Панямонцы”, затавалі святочную вячэру.ю спявалі пад гітару, гулялі, удзельнічалі ў квэсце, – распавяла адна з арганізатарак сустрэчы Ангеліна Канаплёва з Маладзечна. – Было цікава і ўзбагаціць веды пра гісторыю і традыцыі YMCА ў свеце і Беларусі. Сябры з Украіны паведамілі пра тое, якія  праекты ладзяць у іх лакальных аддзяленнях. Генеральны сакратар YMCА Беларусі Аляксандр Драчук падрабязна праінфармаваў пра мерапрыемствы, запланаваныя ў дзейнасці арганізацыі ў 2020 годзе, які будзе для YMCА Беларусі асаблівым, юбілейным: будзе адзначацца 20-годдзе.

– Ідэя правесці Калядныя сустрэчы нарадзілася ў лістападзе, калі лідэры сабраліся ў Панямонцах на трэнінг па кіраванню арганізацыяй, – патлумачыла Марыя Карпіновіч з YMCА Маладзечна. – Увечары, пасля заканчэння заняткаў, накідалі некалькі ідэй, а пазней, калі раз’ехаліся па сваіх гарадах, іх дапрацавалі, сфарміравалі праграму. На мой погляд, Калядныя сустрэчы атрымаліся цікавымі, святочнымі і па-сяброўскаму цёплымі. Калі будзем планаваць наступныя аналангічныя мерарыемствы, магчыма, паспрабуем дадаць яшчэ больш адукацыйных аспектаў, выкананне заданняў у малых суполках.

– Калядныя сустрэчы – добрая традыцыя YMCА Беларусі, – падзяліўся ўражаннямі старшыня YMCА Ліды Алег Шот. – Але раней яны найчасцей праходзілі ў лакальных аддзяленнях. Напрыклад, я, калі яшчэ быў падлеткам, ездзіў на скаўцкія сустрэчы напярэдадні Калядаў у вёску Мілое, што непадалёк ад Бабруйска. А сёлета лідэры з Ліды Маладзечна зладзілі Калядныя сустрэчы на нацыянальным узроўні. Лічу, што старт атрымаўся вельмі ўдалым. Хочацца, каб надалей такія мерарпыемтвы сталі традыцыйнымі.

Руслан Ананьеў
Фота Аляксандра Драчука

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.