Конкурс сацыяльных ідэй

Сем сацыяльных міні-праектаў ажыццявяць прадстаўнікі лакальных аддзяленняў YMCA Беларусі. Гэта дапаможа вырашыць мясцовыя праблемы і развіць лідарскія здольнасці моладзі.

– На конкурс паступілі праектныя заявы ад членаў YMCA — выпускнікоў Школы Актыўнай Грамадзянскасці – 2018 і Школы Y-лідараў-2018 ва ўзросце да 25 гадоў, – паведаміла каардынатар конкурса Вольга Крусь. – Сярод асноўных крытэрыяў ацэнкі – эфектыўнасць стымулявання лідарскай актыўнасці моладзі і дзейснасць уплыву на фарміраванне ў Беларусі інклюзіўных і мірных супольнасцей.

Па выніках адбору найлепшымі прызналі тры праекты: “Школа не ліміт” (каардынатары з YMCA Маладзечна, курсы сацыяльнай пісьменнасці), “Прафілактыка ВІЧ/СНІД і ІППШ у моладзевым асяродку” (YMCA Віцебск), “Y-гульня” (YMCA Віцебска, распрацоўка і папулярызацыя настольную настольнай гульні на тэму дзейнасці YMCA Беларусі).  Яшчэ тры атрымалі “срэбра”: “Прафілактыка ВІЧ/СНІД і ІППШ у моладзевым асяродку” (YMCA Валожына), “Лабараторыя салідараў” (YMCA Ліды, падрыхтоўка памочнікаў лідараў для правядзення летнікаў у адукацыйным цэнтры “Панямонцы”), “Упэўненыя паводзіны” (YMCA Віцебска, падрыхтоўка мульціплікатараў па прынцыпе “роўны вучыць роўнага”). Трэцяе месца заняў праект YМСА Мінска – «Экалагічны і актыўны год разам з YМСА!».

Руслан Ананьеў

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.