Сам сабе бізнесмэн: што абмеркавалі ў Панямонцах на трэнінгу па прадпрымальніцтву?

Трэнінг па асновах прадпрымальніцтва і самазанятасці прайшоў у моладзевым цэнтры “Панямонцы” YMCA Беларусі. Гэтая і наступныя аналагічныя сустрэчы паспрыяюць бізнес-ініцыятам жыхароў Лідскага райна ды іншых рэгіёнаў Гарадзеншчыны, сацыяльна-эканамічнаму развіццю вёсак і малых гарадоў.

Трохдзённая сустрэча прайшла ў вёсцы Панямонцы Лідскага раёна. Яе удзельнікі пазнаёміліся з інфраструктурай мясцовага моладзевага цэнтра, абмеркавалі перспектывы. Падчас трэнінгу, напоўненным інтэрактывам, разглезелі шмат пытанняў. Сярод іх – асаблівасці бізнес-, грамадзянскай і дзяржаўнай адукацыі. Юрыдычныя аспекты прадпрымальніцтва, самазанятасці, у тым ліку рамеснай дзейнасці. Акцэнтавалі ўвагу на асаблівасці рынка працы Гродзеншчыны, якая мяжуе з Польшчай і Літвой. Прааналізавалі эфектыўнасць розных сучасных інструментаў маркетынгу.

– На трэнінг сабраліся цікавыя, актыўныя людзі, – падзялілася ўражаннямі адна з арганізатараў сустрэчы Вераніка Садоўнікава. – Прычым былі людзі рознага ўзросту, з розным жыццёвым і прафесійным досведам. І гэта было вельмі эфектыўна: моладзь генерыравала свежыя ідэі і адразу ж магла атрымаць каментар тых, хто паспрабаваў сваі сілы ў прадпрымальніцтве. Ведьмі важна і тое, што напрыканцы трэнінга мы распрацавалі некалькі бізнес-ініцыятыў, якія можна будзе рэалізаваць на тэрыторыі Гродзеншчыны.

– Прадпрымальніцтва і самазанятасць – параўнальна новыя для нашай арганізацыі тэмы, – адзначыў генеральны сакратар YMCA Беларусі Аляксандр Драчук. – Мы пераканаліся, што гэтым цікавяцца не толькі нашыя лідэры і валанцёры, але таксама іншыя жыхары краіны. Таму мы працягнем правядзенне трэнінгаў і семінараў. Для гэтага будзем выкарыстоўваць моладзевы цэнтр “Панямонцы”. Развіццё такога праекта – таксама важны ўзнёсак у сацыяльна-эканамічнае і турыстычнае развіццё Гродзеншчыны.

Трэнінг прайшоў у межах міні-праекта «Развіццё Цэнтра адукацыі  моладзі і дарослых у вёсцы Панямонцы Лідскага раёна», праекта «Вучыцца, каб дзейнічаць», які ажыццяўляецца Прадстаўніцтвам зарэгістраванага таварыства «Deutscher Volkshochschul- Verband e.V.» (Германія) у Беларусі ў супрацоўніцтве з Асацыяцыяй дадатковай адукацыі і асветы і Народным універсітэтам г. Кам (Германія). Праект фінансуецца Еўрапейскім саюзам і DVV International (са сродкаў  Федэральнага міністэрства эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця).

Руслан Ананьеў

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

This site uses Akismet to reduce spam. Learn how your comment data is processed.