На сусветны выклік адгукнуліся і пабеглі

Прадстаўнікі YMCA Беларусі адгукнуліся на сусветны выклік, падтрыманы ў многіх краінах свету. Валанцёры з Мінска і Брэста далучыліся да акцыі “Run of the YMCA”. А 10 чэрвеня эстафету прымуць жыхары Віцебска.

Сусветны выклік YMCA — традыцыйная акцыя, якая праводзіцца штогод, каб прыцягнуць увагу да пэўнай міжнароднай праблемы ці кірункаў дзейнасці арганізацыі, юбілейных дат. Сёлета вырашылі зладзіць легкаатлетычны забег і прапанавалі яго ўдзельнікам пераадолець метры ці кіламетры нязвыкла – не толькі бегам, але таксама іншымі спосабамі перамяшчэння.

Вось і валанцёры YMCA Мінск праклалі трасу па маляўнічым беразе Свіслачы у самым сэрцы Беларускай сталіцы. Прычым яны не толькі беглі, але і скакалі, каталіся па траве, даганялі адзін аднаго. Сярод удзельнікаў былі і дарослыя, і дзеці. Кожны пераадолеў тую адлегласць, якую выбраў сам. Акрамя таго, прадстаўнікі YMCA Мінск запісалі відэаролік, у якім рухалісярознымі спосабамі: на ровары, скетбордзе, у танцы ды іначай. Паглядзець гэта можна тут.

 

Сусветный выклік-2018 у Брэсце прайшоў нават лепш, чым меркавалі арганізатары. Да лідэраў і валанцёраў YMCA Брэст далучыліся сябры з розных клубаў і арганізацый.

На дыстанцыю выйшлі 46 чалавек, у тым ліку малыя дзеці, мамы, школьнікі, студэнты, прафесійныя спартсмены і нават важныя дзелавыя асобы. Калі падсумавалі вынік кожнага, дык атрымалася, што разам прабеглі 224 кіламетры!

YMCA у Беларусі дзейнічае каля 20 гадоў. Самая ж першая арганізацыя ў свеце адкрылася яшчэ ў 1844 годзе ў Лондане. Сёння дзейнасць YMCA скіравана на гарманічнае духоўнае, інтэлектуальнае і фізічнае развіццё. Гэтыя ідэі падтрымліваюць каля 50 мільёнаў чалавек ў больш як 130 краінах свету.

YMCA пакінула значны след у гісторыі. Напрыклад, першыя канцэрты Элвіса Прэслі і гурта U2 прайшлі на пляцоўках гэтай арганізацыі. Прадстаўнікі YMCA былі ля вытокаў стварэння Чырвонага Крыжа, развіцця трох відаў спорту: валейбола, воднага пола і баскетбола.

Руслан Ананьеў

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

This site uses Akismet to reduce spam. Learn how your comment data is processed.