“Інтэграцыйнае мястэчка” з польскім акцэнтам

На форуме “Інтэграцыйнае мястэчка” непадалёку ад польскага Любліна пабывала каманда YMCA Беларусь. Гэта падарожжа падарыла ім мноства яркіх эмоцый, сустрэч з цікавымі людзьмі і папоўніла трэнерскі досвед.

На форум сабраліся больш за 100 маладых удзельнікаў з краін Еўропы ды іншых кантынентаў. У кожнага – асаблівыя рэлігійныя погляды і культурныя традыцыі. На семінарах, трэнінгах, публічных лекцыях, майстар-класах ды канцэртах яны шмат кантактавалі, знаёміліся адзін з адным, знаходзілі тое, што іх аб’ядноўвае.

— У камандзе YMCA Беларусь былі 6 чалавек ва ўзросце да 28 гадоў, — распавяла каардынатар Станіслава Цярэнцьева. — На працягу некалькіх дзён было шмат мерапрыемстваў. На іх запрашалі цікавых людзей, якія распавядалі пра традыцыі сваёй краіны, уласны светапогляд, гендарныя ды іншыя стэрэатыпы, дыскрымінацыю.

Па словах Станіславы, на форуме было цікава пазнаёміцца з досведам правядзення такіх шматлюдных мерапрыемстваў. Таксама зацікавілі энерджайзеры, якія можна скарыстаць і на семінарах, трэнінгах, летніках ды іншых мерапрыемствах YMCA Беларусь.

Руслан Ананьеў
фота Кірыла Бародзіча

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

This site uses Akismet to reduce spam. Learn how your comment data is processed.