Мультыплікацыя ведаў: хто атрымае прыз чацвёртага “Кантакта”?

Па выніках чарговага конкурса прадстаўнікі ініцыятывы «DISYA smile» вырашылі аддзячыць за актыўную і плённую дзейнасць Вольгу Лукіну з YMCA Віцебска. За некалькі гадоў яна прыклала шмат намаганняў для захавання традыцый YMCA Беларусі і мультыплікацыі, распаўсюджвання карысных ведаў.

Як член савета YMCA Віцебска і праектны менеджэр YMCA Беларусі, Вольга Лукіна была ініцыятарам і трэнерам мноства семінараў, трэнінгаў, маленькіх і вялікіх праектаў. Па яе прызнанню, YMCA падарыла ёй сяброў, цікавы занятак, магчымасмасць для няспыннага развіцця і самарэалізацыі.

— Я жадаю маладым лідэрам YMCA Беларусі, каб яны па-сапраўднаму адчулі важнасць дзейнасці лідэра ў валанцёрскай арганізацыі, вывучылі мноства граняў валанцёрскай працы, сталі творцамі “нябёснай музыкі” і сталі паспяховымі лідэрамі, — адзначыла Вольга ў адным з інтэрвью.

Штогадовы конкурс “Кантакт” праводзіцца з 2015-га. Яго пераможцамі могуць стаць прадстаўнікі YMCA Беларусі, якія зрабілі значны асабісты ўнёсак у захаванне традыцый арганізацыі і гарманічнае выхаванне моладзі. Час аб’яўлення вынікаў (25 сакавіка) вельмі сімвалічны. Гэта дзень нараджэння Дзісі (Дзяніса Ананьева). Ён быў адным з лідэраў YMCA Ліда, уваходзіў у склад нацыянальнага савета YMCA Беларусі. Дзіся актыўна ўдзельнічаў у мерапрыемствах лакальных аддзяленняў арганізацыі, сваёй энергічнасцю і крэатыўнасцю натхняў іншых і павышаў папулярнасць грамадскай дзейнасці, у тым ліку ў праграмах YMCA Беларусі.

За час правядзення конкурса “Кантакт” яго пераможцамі называліся паспяховыя лідэры з Віцебску, Брэста, Бабруйску і Мінску.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

This site uses Akismet to reduce spam. Learn how your comment data is processed.