Як пабудаваць каманду з цэлюлозы?

Тэорыю і практыку стварэння эфектыўнай каманды вывучылі ўдзельнікі другога этапа Школы лідэрства YMCA Беларусі. Творчыя заняткі напрыканцы жніўня прайшлі ў Валожыне.

Маладыя лідэры лакальных аддзяленняў арганізацыі разгледзелі шмат пытанняў. Напрыклад, чым працоўная група адрозніваецца ад каманды? Як правільна размеркаваць ролі ў камандзе і эфектыўна скарыстаць адваротную сувязь? Як вылучыць свае галоўныя мэты і стаць сапраўдным лідэрам? Разабрацца з гэтымі ды іншымі пытаннямі дапамаглі дасведчаныя трэнеры YMCA Беларусі Крысціна Мірсалімава і Яўгенія Пачэпка. Цікавым досведам падзялілася і Вікторыя Макей з арганізацыі “Фіяльта”.

— Мне асабліва запомнілася заданне, падчас якога між намі размеркавалі ролі, у адпаведнасці з якімі мы былі павінны сябе паводзіць, —  падзялілася ўражаннямі адзін з лідэраў YMCA Віцебска Лада Маханькова. — І трэба было зрабіць інсталяцыю пра YMCA, прычым менавіта з матэрыялаў, якія ўтрымліваюць цэлюлозу. Вельмі цікавым стаў і досвед выступлення падчас вечарыны ў фармаце TED talks. Я распавядала пра працу з “цяжкімі” падлеткамі.

Такі трэнінг стаў працягам шматгадовай сістэмы падрыхтоўкі лідэраў. Рэгулярныя сустрэчы, навучанне дапамагаюць развіваць лідэрскія якасці маладых удзельнікаў лакальных аддзяленняў YMCA Беларусі. Акрамя таго жывыя кантакты стымулююць развіццё супрацоўніцтва між прадстаўнікамі розных рэгіёнаў краіны.

Руслан Ананьеў

фота https://vk.com/ymca.belarus

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*