Два валанцёры з Ганконга паўдзельнічаюць у дзвюх панямонскіх летніках

Два валанцёры з YMCA Ганконга амаль што два месяцы правядуць на стажыроўцы ва YMCA Беларусі. За гэты час яны паўдзельнічаюць у дзвюх панямонскіх летніках і фестывалі, вывучаць культуру і традыцыі нашай краіны, падзеляцца ўласным досведам.

2 китай-1

— Энтані і Леа — студэнты з Ганконга, — распавядае генеральны сакратар YMCA Беларусі Аляксандр Драчук. — Яны не толькі ўпершыню прыехалі ў нашу краіну, але і, можна сказаць, што ўпершыню прыляцелі ў Еўропу. Таму з вялікай цікавасцю ўспрымаюць ўсё, што адбываецца навокал.

%d0%b4%d1%80%d0%b0%d1%87%d1%83%d0%ba-2

Ледзве госці прыляцелі ў Мінск, як на наступны дзень адправіліся ў Моладзевы цэнтр “Панямонцы”. Ён размешчаны ў адмайненнай вёсцы прыкладна за 40 кіламетраў ад Ліды Гродзенскай вобласці. Там 17 чэрвеня адкрыўся вялікі летнік для старшакласнікаў з Лідскага раёна. Разам з іншымі Леа і Энтані ўдзельнічалі ў семінарах, трэнінгах, конкурсах, спартыўных спаборніцтвах, іншых мерапрыемствах.

IMG_4762-сжат

У далейшым, як мяркуецца, яны пражывуць каля месяца ў Брэсце. Там пазнаёмяцца з асноўнымі кірункамі дзейнасці YMCA Брэста, а таксама культурай і традыцыямі краіны, правядуць кораткатэрміновыя курсы па вывучэнню  кітайскай мовы. Акрамя таго, магчыма, завітаюць у Валожы. У другой палове ліпеня два валанцёры правядуць у нацыянальным летніку ў Панямонцах і сямейным фестывалі “Разам”.

афиша па-беларуску-сціснута

— У Ганконгу YMCA развіваецца значна больш гадоў, чым у Беларусі, — параўноўвае Аляксандр Драчук. — Там арганізацыя найперш дзейнічае на базе мясцовых універсітэтаў. Яе валанцёры назапасілі багаты досвед у правядзенні летнікаў, адкрыцці хостэлаў і гатэляў. Мы можам у іх павучыцца. Прадстаўнікі ж YMCA Беларусі з ахвотай падзеляцца з гасцямі сваімі набыткамі.

2-img_1858

Па яго словах, такі візіт стаў другім важным этапам супрацоўніцтва YMCA Ганконга і Беларусі. Першы кантакт адбыўся мінулай зімой, калі ў нашу краіну завітала вялікая каманда. Каля 20 студэнтаў пабывалі ў Мінску, Брэсце, іншых гарадах. Ім спадабалася краіна, прыгажосць прыроды, адкрытасць людзей. Таму вырашылі зладзіць новыя паездкі.

2-img_1819

Пасля вяртання Леа і Энтані дадову, як планунцц а, у Беларусь праз пэўны час прыедзе яшчэ адна вялікая каманда студэнтаў з Ганконга. У перспектыве, як дамовіліся два бакі, і прадстаўнікі YMCA Беларусі змогуць пабываць у гэтай частцы Кітая.

Руслан Ананьеў

Фота Руслана Ананьева і Аляксандра Драчука    

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*