Яшчэ “Адзін мільён галасоў»

Найважнейшыя патрэбы моладзі вызначаць прадстаўнікі YMCA Беларусь ў межах даследвання “Адзін мільён галасоў”. Гэта стане часткай міжнароднай кампаніі, якая закране, як плануецца, больш за 30 краін свету.

IMG_3560

— Два гады таму праводзілася аналангічнае апытанне. Яно прынесла важную і карысную інфармацыю, — патлумачыў генеральны сакратар YMCA Беларусь Аляксандр Драчук. — Цяпер жа мяркуюць правесці не колькаснае, а якаснае даследаванне, паглыбіць вывучэнне патрэб сучаснай моладзі.

YMCA Беларусь падтрымала такую ініцыятыву і прыступіла да падрыхтоўкі аналізу сітуацыі. Даследванне, як плануецца, ахопіць маладых жыхароў многія рэгіёнаў краіны.

1 миллион голосов

— У Мінску прайшла важная працоўная сустрэча, — распавяла адна з каардынатараў праекту Вольга Крусь. — На ёй прысутнічаў Марэк Рымша — прафесар варшаўскага ўніверсітэта. Ён патлумачыў нам метадалогію збору інфармацыі і яе апрацоўкі. Звярнуў увагу на дэталі ад ідэі, тэхналогіі да польскага досьведу ў гэтай сферы.

Па яе словах, удзельнікі сустрэчы таксама абмеркавалі папярдні план рэалізацыю праекту ў Беларусі. Неабходна, ў прыватнасці, перакласці інфармацыйныя і метадалагічныя матэрыялы на беларускую ці рускую мову. Затым плануецца распаўсюдзіць гэтыя напрацоўкі па лакальных аддзяленнях YMCA Беларусь. Даследванне мяркуецца правесці да канца 2017 года.

Руслан Ананьеў

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*


*