Прызы трэцяга “Кантакта” адправяцца ў Бабруйск і Віцебск

Па выніках чарговага конкурса прадстаўнікі ініцыятывы «DISYA smile» вырашылі аддзячыць за плённую дзейнасць Вольгу Сяргееўну Чайцыну з Бабруйску ды Таццяну Фёдараўну Мірсалімаву з Віцебску.

Яны не толькі самі зрабіў шмат добрых спраў, але і натхнілі на актыўнасць школьнікаў, падлеткаў і маладых людзей.

kontakt-itogi-zastavka

Вольга Чайцына — вядомы спецыяліст па скаўтынгу. Яна захапілася ім больш за 20 гадоў таму. І з таго часу падрыхтавала шмат маладых лідэраў.

– Я пераканалася, што скаўтынг – найлепшы фармат выхавання дзяцей, – тлумачыць яна. – Заняткі дапамагаюць ім развівацца духоўна, фізічна і інтэлектуальна. Занятия помогают им развиваться духовно, физически и интеллектуально. Для мяне вельмі важна, каб шасцікласнік, які ўпершыню прыходзіць на мае заняткі, у далейшым вырас адкрытым, шчырым, шчаслівым чалавекам. І я вельмі задаволеная, калі бачу, што жыццё многіх маіх выхаванцаў склалася ўдала.

вольга

Таццяна Мірсалімава такскама калісьці займалася скаўтынгам. Але апошнім часам спецыялізуецца найперш на правядзенні адукацыйных мерапрыемстваў для школьнікаў і моладзі.

— З вялікім задавальненем назіраю, як хлопцы і дзяўчаты развіваюць свае таленты, становяцца лідэрамі, — гаворыць яна. — Гэта дадае мне сіл. Я адпрацавала шмат гадоў, але па-ранейшаму займаюся грамадскай дзейнасцю. Яна – важная частка майго жыцця.

tatyana_mirsalimova-11

Конкурс “Кантакт” праводзіцца з 2015 года. Час аб’яўлення вынікаў (25 сакавіка) вельмі сімвалічны. Менавіта на гэты дзень прыпадае дзень нараджэння Дзісі (Дзяніса Ананьева). Ён быў адным з лідэраў YMCA Ліда, уваходзіў у склад нацыянальнага савета YMCA Беларусь. Дзіся актыўна ўдзельнічаў у мерапрыемствах лакальных аддзяленняў арганізацыі, сваёй энергічнасцю і крэатыўнасцю натхняў іншых і павышаў папулярнасць грамадскай дзейнасці, у тым ліку ў праграмах  YMCA Беларусь.

Дися-скаут-624x800

За час правядзення конкурса “Кантакт” яго пераможцамі называліся актыўныя ўдзельнікі лакальных аддзяленняў YMCA у Віцебску, Брэсце і Мінску.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

This site uses Akismet to reduce spam. Learn how your comment data is processed.