Беларускія «Жавароначкі» абудзілі швейцарскую вясну

Традыцыйнае свята Гукання вясны зладзілі таленавітыя прадстаўнікі YMCA Беларусь пад небам Швейцарыі. Каб падзівіцца на танцы, спевы, гульні і пачаставацца беларускімі стравамі, у гэтую альпійскую краіну прыехалі прадстаўнікі сямі нацыянальнасцей з чатырох краін.

агонь

— Гуканне вясны — гэта нешта вельмі прыгожае, пачуццёвае, таямнічае, — патлумачыў адзін з арганізатараў свята прэзідэнт Беларускага аб’яднання ў Швейцарыі Сяргей Сіроткін. — Зіма адыходзіць, прырода прачынаецца, і людзі таксама пачынаюць часцей усміхацца, радавацца сонейку, першым птушкам, кветкам і лісцікам. А калі гукаць вясну па-беларуску ў Швейцарыі, дык і прыйдзе яна хутчэй, захоча паглядзець на такую экзотыку!

Сяргей Сироткин

Па яго словах, беларусы замежжа сустракаюцца нячаста, мову сваю чуюць яшчэ радзей, традыцыі і абрады таксама не з’яўляюцца часткай шматбаковага жыцця. Таму свята Гукання вясны — гэта магчымасць разам з суайчыннікамі ды іншымі сябрамі дакрануцца да скарбаў беларускай культуры.

фота

— Нам нібыта дапамагалі нябёсы, — распавядае адна з лідэраў гурта “Жавароначкі” Стася Цярэнцьева. — Пакуль мы ехалі па Германіі, ішоў дождж. Але ў дзень нашага свята ў Швейцарыі надвор’е было спрыяльным, сонца сагравала і ўздымала настрой.

Стася

Пасля далёкай вандроўкі ў дзве тысячы кіламетраў “Жавароначкі” зладзілі яркае свята. У Швейцарыю прыехалі прадстаўнікі YMCA Беларусь з Віцебска, Мінска, Маладзечна і Брэста, а таксама два іх сябры-музыкі. Яны прапанавалі праграму, якая складалася з традыцыйных спеваў, карагоду, спальвання пудзіла ды іншага. Падчас майстар-класаў дарослыя ўдзельнікі вучыліся беларускім танцам, а дзеткі з паперы ці цеста выраблялі птушачак. Знайшоўся час і на сярэднявечныя танцы і песні.

дзеци

— Самым эмацыянальным для мяне быў той момант, калі мы ўсе разам кружыліся ў карагодзе, спявалі і заклікалі вясну, — адзначыла Стася. — Цябе паглынаюць яркія эмоцыі, адчуваеш еднасць з іншымі людзьмі, разумееш, што ты — часцінка вялікага і надзвычай цікавага свету!

карагод-3

— На свяце прысутнічалі людзі сямі нацыянальнасцей, якія прыехалі з чатырох краін! — звяртае ўвагу Сяргей Сіроткін. — Адкуль такая зацікаўленасць? Апрача беларускай экзотыкі людзям вельмі падабаецца нашыя душэўнасць і шчырасць. Менавіта аб гэтым нам казалі многія з гасцей нашых імпрэзаў. Вялікі дзякуй беларускаму гурту «Жавароначкі» за тое, што прыехалі здалёк і зладзіў нам такое цудоўнае свята!

птушки-2

Гуканне вясны ў альпійскай краіне адбылося дзякуючы працягу супрацоўніцтва Беларускага аб’яднання ў Швейцарыі і апантаных прадстаўнікоў грамадскай арганізацыі YMCA Беларусь. Летась яны зладзілі ў Швейцарыі некалькі народных беларускіх святаў. Сёлета ж, магчыма, будуць новыя сустрэчы. Адна з іх — на Купалле.

Руслан Ананьеў

Фота Алеся Сапегі

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.