Калядоўшчыкі ў Панямонцах пашчадравалі ў 15 хатах

З Каляднай зоркай, Мядзведзем, Казой ды іншымі удзельнікамі святочнай працэсіі валанцёры YMCA Беларусь завіталі да жыхароў вёскі Панямонцы Лідскага раёна. За некалькі гадзін яны напоўнілі сэрцы вяскоўцаў радасцю. А сабе нашчадравалі безліч яркіх эмоцый ды мех з каўбасой, трохлітровым слоікам памідораў ды іншымі пачастункамі.

????????????????????????????????????

фота Аляксандра Драчука

На Стары Новы год у Моладзевы цэнтр “Панямонцы” прыехалі каля 15 валанцёраў YMCA з Мінска, Брэста, Віцебска, Маладзечна і Ліды. Яны вывучылі калядныя песні ды размеркавалі ролі. Прывезлі з розных гарадоў неабходны рэквізіт. Калі ж прыехалі ў Панямонцы 14 студзеня, правялі кароткую рэпетыцыю ды рушылі са святочнай працэсіяй ад хаты да хаты.

каляда-галощны

фота Яўгеніі Сядовай

— Гаспадары ды гаспадыні хат нас сустракалі з радасцю. Казалі, што ўжо шмат гадоў, як не віталі калядоўшчыкаў, — падзялілася ўражаннямі арганізатар такой працэсіі Яўгенія Сядова, прадстаўніца YMCA Мінск. — Нам дзякавалі, частавалі.

анел-2

фота Яўгеніі Сядовай

Па яе словах, толькі палова калядоўшчыкаў раней мелі досвед такога шчадравання. Таму гэтая вандроўка ў Панямонцы прынесла пачаткоўцам шмат яркіх уражанняў. Яны зведалі скарбы беларускай народнай культуры. І надалей могуць перадаваць такі каштоўны досвед.

????????????????????????????????????

фота Аляксандра Драчука

— Я разам з сябрамі калядую ўжо сем гадоў. Як прынята ў народных традыцыях, пачынаем з 24 снежня, напярэдадні каталіцкага Божага Нараджэння і працягваем да 19 студзеня – праваслаўнага Вадохрышча, — распавяла Яўгенія Сядова. — Мяркую, што дэбют шчадравання ў Панямонцах атрымаўся ўдалым. Таму такую традыцыю можна працягваць. Тым больш, што ў беларускім народным каляндары ёсць нямала яркіх святаў.

Руслан Ананьеў

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.