Арыфметыку роўнасці вывучылі мульціплікатары ў Лідзе

Арыфметыку роўнасці і мінусы дыскрымінацыі вывучылі школьнікі Лідскага раёна. У далейшым яны паспрабуюць сябе ў ролі настаўнікаў, падзеляцца з аднагодкамі сваімі ведамі па гэтай тэме.

111

Семінар па падрыхтоўцы мульціплікатараў (тых, хто будзе распаўсюджваць веды) прайшоў у Лідзе. У ім паўдзельнічалі 15 вучняў з горада і вясковых школ раёна. За два дні яны вывучылі тэорыю і практыку па тэме роўнасці і пераадолення дыскрымінацыі. Зарыетавацца ў складаных пытаннях ім дапамаглі трэнеры Інна Паляйчук (YMCA Брэст) і Аляксандра Новік (YMCA Маладзечна).

k4vzoa77uyo

— Семінар называўся вельмі сімвалічна: “Роўнасць, альбо 1=1”, — распавяла Інна. — Мы разгледзелі прыклады дыскрымінацыі — паміж людзьмі рознай расы, полу, нацыянальнасці.

%d0%b8%d0%bd%d0%bd%d0%b0

Напрыклад, абмяркоўвалі сітуацыю з неабходнасцю ўстаноўкі светлафораў з гукавой індыкацыяй. Такое абсталяванне неабходна для бяспечнага перамяшчэння людзей, які дрэнна бачаць ці страцілі зрок. Школьнікі горача спрачаліся, прыводзілі аргументы.

hs9_mnne9ki

— Я заўважыла, што падлеткі ў параўнанні з дарослымі ў меншай ступені знаходзяцца пад уплывам негатыўных стэрэатыпаў, — адзначыла Інна. — Хочацца, каб і надалей яны жылі без забабонаў, не дыскрымінавалі адзін аднаго.

lg3l5yel3da

Вельмі важным, на думку Аляксандры Новік, быў блок семінара, прысвечаны адпрацоўцы на практыцы атрыманых ведаў.  Будучыя мульцілікатары аб’ядналіся па двое.

%d1%80%d0%b0%d0%b2%d0%b5%d0%bd%d1%81%d1%82%d0%b2%d0%be

— Падлеткі паспрабавалі правесці некалькі практыкаванняў, атрымалі парады ад трэнераў, — патлумачыла Аляксандра. — Для іх гэта быў абсалютна новы досвед. Але яны з гэтым добра справіліся.

%d0%b0%d0%bb%d0%b5%d0%ba%d1%81%d0%b0%d0%bd%d0%b4%d1%80%d0%b0

Трэнінг ў Лідзе стаў карысным і для трэнераў. Напрыклад, Інна раней спецыялізавалася на тэмах прафілактыкі ВІЧ/СНІД, папулярызацыі здаровага ладу жыцця, распавядала і аб дзейнасці YMCA ў Беларусі ды іншых краінах.

ijhbw0xnu8u

У далейшым ўдзельнікі лідскага трэнінга правядуць семінары па тэме “Роўнасць, альбо 1=1” для сваіх аднагодкаў. Раней падчас аналагічных сустрэч мульціплікатараў падрыхтавалі ў Віцебску, Маладзечне, Валожыне.

Руслан Ананьеў  

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

This site uses Akismet to reduce spam. Learn how your comment data is processed.