LARP-школу адкрылі ў Панямонцах

Майстэрства распрацоўкі і правядзення ролевых гульняў жывога дзеяння (LARP) вывучылі на трэнінгу ў Моладзевым цэнтры “Панямонцы”.

%d0%bd%d0%b0-%d1%83%d0%bb%d0%b8%d1%86%d0%b5

Першая трэнінгавая сесія прайшла 8-9 кастрычніка 2016 года. Яе ўдзельнікамі сталі валанцёры YMCA Беларусь з Віцебска, Бабруйска, Маладзечна, Ліды і Мінска.

%d1%81%d0%b5%d0%bb%d1%84%d0%b8-2

За два дні яны вывучылі, што такое LARP, пазнаеміліся з яго структурай. Даведаліся, у якіх сферах і з якой мэтай яго можна выкарыстоўваць. Акрамя таго, пачалі распрацоўваць новыя ролевыя гульні жывога дзеяння. Вывучыць гэта цікавае майстэрства дапамагла Яўгенія Сядова – трэнер з YMCA Мінск, выпускніца міжнароднага праекта Larpwriter summer school-­2014.

%d0%b6%d0%b5%d0%bd%d1%8f-%d0%b8-%d0%ba%d0%be%d0%bc%d0%bf%d0%b0%d0%bd%d0%b8%d1%8f

— LARP у чымсці падобны на тэатр імправізацыі, толькі ў ім няма гледачоў, — тлумачыць Яўгенія. — Загадзя падрабязна прапісваецца пэўная сітуацыя з ролямі людзей. Задача ўдзельнікаў — максімальна ўключыцца ў гэтую ролевую гульню і праз гэта набыць карысны досвед.

%d0%bd%d0%b0-%d1%80%d1%83%d0%ba%d0%b0%d1%85

Па яе словах, навучэнцы панямонскага трэнінгу рыхтуюць LARP з трох частак. Прыкладна 1,5 гадзіны адводзяць на псіхалагічную і эмацыянальную падрыхтоўку ўдзельнікаў гульні. Пасля гэтага 1 гадзіну прысвячаюць непасрэдна гульні. І наступныя 30 хвілін – на абмеркаванне, рэфлексію.

%d1%81%d1%82%d0%b8%d0%ba%d0%b5%d1%80%d1%8b-%d0%bc%d0%bd%d0%be%d0%b3%d0%be

— У ролевых гульнях жывога дзеяння звычайна няма канкрэтнай мэты, якой павінен дасягнуць кожны ўдзельнік. Больш важны сам працэс ўзаемадзеяння людзей у незвычайных абставінах, — адзначае Яўгенія. — Самае галоўнае — каб людзі адключыліся ад свайго звыклага жыцця і традыцыйнай сацыяльнай ролі. Па сцэнары можа змяніцца ўзрост, нацыянальнасць, прафесія, гендар ці штосьці іншае. Важна, каб чалавек праз гульню перажыў свежыя эмоцыі,па-новаму зірнуў на сябе і навакольных.

%d1%80%d1%83%d0%ba%d0%b8

Сама Яўгенія Сядова зацікавілася LARP прыкладна тры гады таму. І з таго часу ўдзельнічае ў такіх мерапрыемствах, распрацоўвае свае. Гаворыць , што гэта яе натхняе, прыносіць яркія эмоцыі. Кожная гульня дапамагае яшэ лепш спазнаць саму сябе.

%d0%bf%d0%b8%d1%88%d1%83%d1%82

Пасля першай трэнінгавай сесіі школы LARP, якая прайшла ў Панямонцах, яе ўдзельнікі аб’ядналіся ў тры каманды і атрымалі хатняе заданне – распрацаваць уласны сцэнар гульні. Вынікі такой дзейнасці абмяркуюць у Панямонцах падчас другой сесіі. Яна пройдзе 21-23 кастрычніка. Навучэнцы змогуць ўдасканаліць сваё майстэрства, правесці свае LARP і ацаніць ступень іх бездакорнасці.

%d0%bf%d0%b8%d1%88%d1%83%d1%82-2

У далейшым выпускнікі першай LARP-школы YMCA Беларусь змогуць самастойна распрацоўваць і рэалізоўваць свае творчыя ідэі ў гэтай сферы.

Руслан Ананьеў

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.