Хіты YMCA вазьміце ў вандроўку

Некалькі дзесяткаў самых цёплых і папулярных песень, якія сталі хітамі летнікаў YMCA Беларусь, надрукуюць у зборніку.

Беларуска- і рускамоўныя тэксты размесцяць не толькі на кірыліцы, але і на лацінцы. Так зробяць спецыяльна для замежных сяброў. Магчыма, будуць песні на англійскай, нямецкай, іншай мове. Да тэкстаў дададуць гітарныя акорды.

%d0%bf%d0%b5%d1%81%d0%b5%d0%bd%d0%bd%d0%b8%d0%ba-2

— Ідэю стварэння такога зборніка выказвалі і раней, — гаворыць адзін з лідэраў YMCA Мінск Яўгенія Сядова, якой даручылі сабраць песні. — Рэгулярна, калі мы пачыналі падчас летніка пець ля вогнішча, наша фантазія вычарпалася пасля дзесятага хіта. І мы пачыналі піхаць адзін аднаго ў бокі: ну, што яшчэ?

%d0%b6%d0%b5%d0%bd%d1%8f-%d1%81%d0%b5%d0%b4%d0%be%d0%b2%d0%b0-%d0%bf%d0%be%d1%80%d1%82%d1%80%d0%b5%d1%82

Дагэтуль ў мінскім ды некаторых іншых лакальных аддзяленнях арганізацыі друкавалі свае песеннікі. Але іх выдавалі невялікім накладам, яны не “ішлі ў народ”.

%d0%bf%d0%b5%d1%81%d0%b5%d0%bd%d0%bd%d0%b8%d0%ba-5

— Мы заклікалі прадстаўнікоў ўсіх шасці лакальных аддзяленняў даслаць тэксты з акордамі, — адзначае Яўгенія. — Вельмі цешыць тое, што валанцёры адгукнуліся.

%d0%bf%d0%b5%d1%81%d0%b5%d0%bd%d0%bd%d0%b8%d0%ba-4

Пасля збору інфармацыі прадстаўнікі нацыянальнага савета YMCA Беларусь разам з самымі “музычна-вакальнымі” валанцёрамі выбяруць найбольш папулярныя і найбольш запатрабаваныя. Сфарміраваны зборнік падрыхтуюць у двух варыянтах: папяровым і электронным.

%d0%bf%d0%b5%d1%81%d0%b5%d0%bd%d0%bd%d0%b8%d0%ba-7

— Зразумела, што ў кожнага свае любімыя песні, — разважае Яўгенія. — Напрыклад, тры маіх хіта з “рэпертуару” YMCA Беларусь — “Дзе мой край” Зміцера Вайцюшкевіча, “Лететь” (гурт “Амега”), “One of us” (Joan Osborne). Але з дасланай нам інфармацыі трэба будзе выбраць тыя, якія падабаюцца ўсім.

%d0%bf%d0%b5%d1%81%d0%b5%d0%bd%d0%bd%d0%b8%d0%ba-1

На яе думку, хутчэй за ўсё ў зборніку павінна быць не 20 песень, а 50 ці нават больш. Але калі рэпертуар будзе занадта шырокім, дык і зборнік атрымаецца вялікім, цяжкім. Ітакі фаліянт часцей будзе стаяць на паліцы ў кватэры, чым падарожнічаць у заплечніку на летнікі. З гэтай прычыны “конкурснай камісіі” пры разглядзе песень-прэтэндэнтаў давядзецца шукаць ўзважаны баланс багацця рэпертуару і зручнасці надрукаванага песенніка.

%d0%bf%d0%b5%d1%81%d0%b5%d0%bd%d0%bd%d0%b8%d0%ba-3

Ініцыятары выдання зборніка абяцаюць паклапаціцца і аб высокай якасці паліграфіі. Важна, каб зборнік не разваліўся на часткі ў першы ж сезон, а праслужыў некалькі гадоў.

%d0%bf%d0%b5%d1%81%d0%b5%d0%bd%d0%bd%d0%b8%d0%ba-8

Абавязкова ў зборнік плануюць уключыць і тыя песні, якія нарадзіліся падчас летнікаў ў Панямонцах ці на іншых сустрэчах, і сталі папулярнымі.

Руслан Ананьеў

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*