У Панямонцах за сем дзён пабудуюць віртуальную дзяржаву

Разгадаць сакрэты вялікай дзяржаўнай машыны і адшукаць сферы для актыўнасці яе грамадзян паспрабуюць удзельнікі моладзевага летніка “Панямонцы-2016”. З 25 па 31 ліпеня па ініцыятыве YMCA Беларусь жыхарамі намётавага гарадку стануць валанцёры з розных рэгіёнаў нашай краіны, а таксама з замежжа.1_0

Летнік пройдзе ў вёсцы Панямонцы Лідскага раёна. Кожны з сямі дзён будзе поўніцца адукацыйнымі, спартыўнымі, культурнымі ды іншымі падзеямі. Іх удзельнікамі стануць больш за 60 чалавек.

Понемонцы-Женя под знаком

— Шматлюдныя сустрэчы ў Панямонцах мы ладзілі і раней, — распавядае дырэктар летніка “Панямонцы-2016” Яўгенія Пачэпка. –— Напрыклад, летась прайшоў вялікі летнік і культурна-асветніцкі фестываль. Сёлета ў чэрвені тыдзень у Панямонцах з карысцю правялі каля 50 школьнікаў з Лідскага раёна. А ў гэты раз мы вырашылі ў інтэрактыўным фармаце разабрацца, з чаго складаецца дзяржава, якую ролю ў ёй можа адыгрываць кожны чалавек, якім чынам можна паляпшаць жыццё на прыватным і агульнадзяржаўным узроўні.

вогнишча

Выбар такой тэматыкі невыпадковы. Сёлета ў рэгіянальных суполках арганізацыі YMCA Беларусь ужо праходзілі адукацыйныя мерапрыемствы па пытаннях правоў чалавека, грамадскай актыўнасці, роўнасці, гендэрных зносін. Летнік стане выдатнай інтэрактыўнай пляцоўкай для працягу такой дыскусіі.

Усе разам-лого

Чарговы летнік, як разлічвае яго арганізацыі, паспрыяе развіццю Моладзевага цэнтра ў Панямонцах. Ён ствараецца валанцёрамі з YMCA Беларусь (грамадскага аб’яднання “Хрысціянская садружнасць дарослых і маладых”) на базе вялікага будынка былой вясковай школы.ЛГ-15

За мінулыя два гады гэтая пляцоўка на беразе Нёмна значна змянілася. Валанцёры адрамантавалі частку пакояў былой школы, перакрылі дах, вычысцілі і добраўпарадкавалі прылеглую тэрыторыю. У далейшым, як плануецца, гэты ўнікальны для Беларусі вясковы моладзевы цэнтр пашырыць сваю папулярнасць, стане прывабным месцам для правядзення летнікаў, семінараў, спартыўных і культурных мерапрыемстваў, а таксама сямейнага адпачынку ў фармаце здаровага ладу жыцця.

Руслан Ананьеў

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

This site uses Akismet to reduce spam. Learn how your comment data is processed.