“Фірмовы” сіці-квэст па-еўрапейску

The 19th of September the volunteers of YMCA-Minsk organized an action «Open Minsk». The event included a seminar about the program of EVS (coach — Olga Khvedchenya from YMCA-Brest), and the game city-quest, during which participants were able to explore the beautiful Minsk. After the event participants drank tea with sweets and shared their impressions.

Удзельнікі “Адкрытага Мінска-2015” за дзень здзейснілі ўяўнаю стажыроўку ў краінах Еўрасаюза і раскрылі таямніцы сталіцы падчас “фірмовага” сіці-квэста.

Для прадстаўнікоў Мінска, Брэста, Валожына ды іншых гарадоў 19 верасня стаў днём яскравых адкрыццяў. Такія незабыўныя ўражанні яны атрымалі падчас акцыі “Адкрыты Мінск”, арганізаванай валанцёрамі сталічнай суполкі YMCA.

YMCA Minsk. "Open Minsk"У кожнага жыхара Беларусі ва ўзросце ад 17 да 30 год ёсць магчымасць цэлы год пражыць ў адной з краін Еўрсаюза. Выканаць за гэты час шмат валанцёрскай працы і набыць каштоўны досвед, натхніцца на актыўную і цікавую далейшую дзейнасць. Такую магчымасць адкрывае для маладых беларусаў праект Еўрапейскай валанцёрскай службы (ЕВС). Аб міфах і праўдзе, звязаных з гэтаў праграмай, распавяла Вольга Хведчэня з  YMCA Брэст. Семінар прайшоў у сталічным цэнтры дадатковай адукацыі школьнікаў і моладзі “Светач”.

YMCA Minsk. "Open Minsk"Я на працягу дванаццаць месяцаў жыла і валанцёрыла ў Германіі, – адзначыла Вольга. – Вырашыла штосьці змяніць у сваім лёсе і адправілася ў замежжа па праграме ЕВС. Гэты валанцёрскі год перавярнуў мой светапогляд. І я хачу, каб і многія іншыя маладыя беларусы, якія дагэтуль нічога не ведалі пра такую магчымасць, скарысталі яе.

Пасля семінару ўдзельнікі “Адкрытага Мінска-2015” стартавалі ў сіці-квэсце. Сфатаграфавацца з правадніком пасажырскага вагона на станцыі Мінск-Пасажырскі, адшукаць Дзеда Талаша, вырашыць рэбус. Пералічыць металічныя часткі агароджы вялізнага маста, напісаць верш – гэтыя ды іншыя заданні мусілі выканаць ўдзельнікі квэсту, каб прыйсці на фініш першымі, апярэдзіць прадстаўнікоў каманды-суперніцы.

YMCA Minsk. "Open Minsk"Мы імкнуліся расказаць штосьці новае, цікавае аб Мінску, ператварыць гэта ў захаплялную гульню, – патлумачыў адзін з арганізатараў квэсту Аляксандр Трушнікаў. – Да гэтага рыхтаваўся на працягу двух тыдняў. Трэба было распрацаваць маршрут, прыдумаць заданні, стварыць “фірмовыя” бэджы для ўдзельнікаў, такія ж адметныя шакаладкі і значкі для пераможцаў. Я вельмі ўдзячны Аляксандру Рагуліну і Ягору Пацу за вялікую дапамогу пры падрыхтоўцы і правядзенні нашага сіці-квэста.

Падчас квэсту давялося шмат рухацца, некалькі разоў на метро дабірацца ў розныя кропкі сталіцы. Тым не менш ніхто не сышоў з дыстанцыі. Усе выпрабаванні паспяхова адолела і Вольга Валасатава, якая прыкладна праз месяц разлічвае нарадзіць дзіця.

YMCA Minsk. "Open Minsk"Канешне, было цяжкавата, – прызналася яна. – Але у хаце сядзець сумна. Да таго ж вельсмі хацелася паўдзельнічаць у квэсце. Яго арганізатары зрабілі ўсё на высокім ўзроўні. “Фірмовыя” канверты з заданнямі, такія ж налепкі, каляровыя малюнкі на асфальце на старце і фінішы  — ўсё гэта было стыльна і запамінальна.

Пасля квэсту яго ўдзельнікі падмацавалі яркія ўражанні гарачай гарбатай з тортам і печывам. У цёплай кампаніі яны даведаліся аб асноўных кірунках дзейнасці YMCA Мінск, абмеркавалі асаблівасці правядзення наступных сумесных мерапрыемстваў.

YMCA Minsk. "Open Minsk"Падчас акцыі “Адкрыты Мінск-2015” мы не толькі весела і карысна правялі час, але і пазнаёміліся з новымі актыўнымі людзьмі, – распавяла старшыня YMCA Мінск Юлія Камяк. – Валанцёры нашай сталічнай суполкі рэгулярна праводзяць заняткі школы англійскай мовы. Мы збіраемся разам займацца зумбай і скаўтынгам. Сярод нашых планаў на бліжэйшыя тры месяцы – паездка валанцёрай ў моладзевы цэнтр у Панямонцах Лідскага раёна, паход да найвышэйшай кропкі Беларусі, правядзенне дабрачынннай акцыі “Калядныя паштоўкі”, значнае абнаўленне нашага сайта.

Руслан Ананьеў http://ymcaminsk.by/

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.